19 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларуска вывучае плацэнту ў тэхаскім універсітэце

1
Як беларуска вывучае плацэнту ў тэхаскім універсітэце
НАТАЛЛЯ ШЛАБРЫТЦ-ЛУЦЭВІЧ
ФОТА: ДЖЭЙКАБ ФОРД, OAOA.COM

Наталля Шлабрытц-Луцэвіч прыцягнула грант у 100 тысяч даляраў на распрацоўку медыцынскага прыбора.

Ураджэнка Беларусі Наталля Шлабрытц-Луцэвіч прыцягнула грант 100 тысяч даляраў на распрацоўку прыбора, які вымярае аб'ём кіслароду, што паступае плацэнце і эмбрыёну ў арганізме маці.

Пра гэта распавядае выданне Odessa American (пераклад - belmir.by).

Наталля – намесніца дэкана ў навуцы і дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Школы медыцыны ў Цэнтры медыцынскіх навук Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Гэтая ўстанова знаходзіцца ў горадзе Адэса, штат Тэхас.

Беларуска скааперавалася з Аляксандрам Араеўскім, прэзідэнтам і галоўным інжынерам кампаніі TomoWave Laboratories Inc., паслаўшы заяўку на грант у агенцтва пры дэпартаменце аховы здароўя ЗША.

У выніку школе і кампаніі прысудзілі грант, разлічаны на паўгода. Калі даследчыкі пакажуць прагрэс, наступіць другая фаза, калі ім на працягу трох гадоў вылучаць яшчэ 1,5 млн даляраў.

Задача, якая перад імі стаіць, - стварыць прататып новага прыбора. Са слоў Шлабрытц-Луцэвіч, такія, у прынцыпе, ужо існуюць. Але яны вельмі дарагія - каштуюць блізу 500 тысяч даляраў - і грувасткія.

У Наталлі і Аляксандра - зусім іншая канцэпцыя. Калі ўсё атрымаецца, створанае імі абсталяванне зможа выкарыстаць практычна любы лекар, і яно будзе нашмат таннейшым.

БУДЫНАК ЦЭНТРА МЕДЫЦЫНСКІХ НАВУК ТЭХАСКАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА
ФОТА: TTUHSC.EDU

Як сказана на сайце Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Наталля Шлабрытц-Луцэвіч вучылася ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце з ухілам у сферы акушэрства і гінекалогіі.

Далей яна ўдасканальвала веды ў Кільскім універсітэце ў Нямеччыне, дзе атрымала доктарскую ступень. Затым займалася даследаваннямі ў Гамбургскім універсітэце.

У 2002 годзе Наталлю запрасіў у ЗША ў сваю каманду вядомы ў галіне акушэрства і гінекалогіі доктар Пітэр Натаніэлс з Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

Пасля ўраджэнка Беларусі працягнула даследаванні ва Універсітэце штата Тэнэсі. І нарэшце, чатыры гады таму перабралася ў Тэхас, дзе цяпер вучыць студэнтаў і займаецца плацэнтай.

Сэнс даследаванняў яе каманды, у якую ўваходзіць ужо дзясятак навукоўцаў, - сабраць як мага больш звестак пра ролю гэтага органа, які злучае арганізм маці і дзіцяці, і высветліць, як ён рэагуе, напрыклад, на ўжыванне алкаголю.

Усё гэта ў канчатковым выніку накіраванае на распрацоўку новых метадаў лячэння і дапамогу жанчынам-пацыенткам і іх будучым дзецям.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках