26 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ўлады выдаткуюць амаль $10 тысяч на расейскія сцягі

14
Магілёўскія ўлады выдаткуюць амаль $10 тысяч на расейскія сцягі

Да магчымага прыезду Пуціна ім нічога не шкада.

Да канца чэрвеня магілёўскае дарожна-маставое прадпрыемства закупіць больш за 3,5 тысяч сцягоў для ўпрыгожвання горада да будучага V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, паведамляе магілёўская «Весна».

Паводле звестак на сайце дзяржзакупак, улады плануюць набыць больш за тысячу палотнішчаў Магілёва і Магілёўскай вобласці, амаль паўтары тысячы афіцыйных сцягоў Беларусі і практычна столькі ж трыкалораў Расейскай Федэрацыі рознага памеру.

Аплачваць выдаткі будзе гарадскі бюджэт. Арыенціровачны кошт - 20 тысяч беларускіх рублёў або амаль 10 тысяч даляраў.

У V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які пройдзе 26-28 верасня, возьмуць удзел гарады Магілёў, Горкі і Шклоў.

У траўні беларускі дыктатар запрасіў Пуціна наведаць Форум. Афіцыйнай згоды пакуль не было, але менавіта з прыездам апошняга звязваюць актыўныя будаўнічыя і рамонтныя работы, якія праводзяць у Магілёве апошнія некалькі месяцаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках