26 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп распарадзіўся стварыць касмічныя войскі

2
Трамп распарадзіўся стварыць касмічныя войскі
Дональд Трамп

Са слоў Трампа, ЗША не павінны дазволіць «Кітаю, Расеі і іншым краінам абагнаць сябе».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў Пентагону пачаць стварэнне касмічных войскаў, паведамляе «Медуза» са спасылкай на Associated Press.

Касмічныя войскі, заявіў прэзідэнт ЗША, выступаючы на касмадроме на мысе Канаверал, будуць «асобным, але раўназначным» выглядам у складзе ўзброеных сіл.

ЗША - «безумоўныя лідары ў космасе» і не павінны дазволіць «Кітаю, Расеі і іншым краінам абагнаць сябе», паведаміў Трамп.

Пра планы стварэння касмічных войскаў Трамп публічна абвяшчаў у сакавіку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках