24 красавiка 2024, Серада, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Кава паляпшае стаўленне да людзей

6
Навукоўцы: Кава паляпшае стаўленне да людзей

Кафеін - не толькі стымулятар, але і сродак для наладжвання сацыяльных сувязяў.

Амерыканскія спецыялісты маркетынгу выявілі, што пасля кубка кавы чалавек пачынае пазітыўна ацэньваць уласную працу і дзейнасць калегаў у працоўнай групе, піша 4td.fm.

Даследнікі з Універсітэта штата Агаё высветлілі, што ўжыванне ўмеранай колькасці кафеіну перад якой-небудзь сумеснай дзейнасцю дабратворна ўплывае на працаздольнасць усёй групы агулам. Іх высновы апублікаваныя ў красавіцкім нумары Journal of Psychopharmacology.

Кафеін у першую чаргу паляпшае канцэнтрацыю ўвагі. Навукоўцы мяркуюць, што больш уважлівыя людзі часцей бачаць, які ўнёсак яны самі і іх калегі ўносяць у пастанову працоўных задач. У выніку задаволенасць сумеснай працай вышэйшая.

Каб праверыць, як менавіта кава ўплывае на працоўную групу, даследчыкі правялі два эксперыменты. У абодвух удзельнічалі каля 70 студэнтаў. Адны студэнты пілі каву з кафеінам, іншыя - без кафеіну. Затым іх падзялілі на групы, у якіх трэба было абмяркоўваць якую-небудзь спрэчную тэму. Пасля абмеркавання ўдзельнікі эксперыменту павінны былі ацаніць, наколькі добра яны і іх калегі па групе справіліся з заданнем.

Пасля кавы з кафеінам студэнты робяцца балбатлівымі, але пры гэтым лепш прытрымліваліся тэмы гутаркі. Нягледзячы на большую колькасць спрэчак падчас дыскусіі, яны фармавалі больш моцныя сувязі з сябрамі сваёй групы і часцей хацелі б зноў з імі папрацаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках