19 красавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Арменіі дазволіў арыштаваць экс-генерала

6
Парламент Арменіі дазволіў арыштаваць экс-генерала

У яго знайшлі склад зброі і асабісты заапарк.

У Арменіі Нацыянальны сход большасцю галасоў пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасці сябра фракцыі Рэспубліканскай партыі Манвела Грыгарана. 19 чэрвеня падчас тайнага галасавання дэпутаты таксама далі згоду на распачынання супраць яго крымінальнай справы, піша «Настоящее время».

Грыгаряну выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса - «Незаконнае набыццё, збыт, захоўванне, перавозка або нашэнне зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў цi выбуховых прылад, учыненыя групай асоб на папярэднюю змову» і «Прысваенне або растрата ў асабліва буйных сумах». Па першай частцы абвінавачання яму пагражае пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў, па другім - ад чатырох да васьмі.

З ініцыятывай разгледзець гэтае пытанне на пазачарговым пасяджэнні напярэдадні выступіў армянскі ўрад пасля просьбы генеральнага пракурора.

Генпракурор Артур Даўцян у аўторак у парламенце падаў абгрунтаванне для распачынання крымінальнай справы і арышту Манвела Грыгарана. Сам Грыгаран у пасяджэнні не ўдзельнічаў. Як паведаміў старшыня Нацыянальнага сходу Ара Баблаян, Грыгаран у пісьмовай форме апавясціў яго, што не будзе прысутнічаць на разглядзе пытання.

Згодна з Канстытуцыяй Арменіі, крымінальны пераслед у дачыненні да дэпутата можа быць распачаты толькі са згоды Нацыянальнага сходу.

Члена парламенцкай фракцыі Рэспубліканскай партыі Арменіі, старшыні Саюза добраахвотнікаў «Еркрапа», адстаўнога генерала Манвела Грыгарана затрымалі 16 чэрвеня.

17 чэрвеня Служба нацыянальнай бяспекі паведаміла, што ў Грыгарана знайшлі склад зброі, калекцыю рэтра-аўтамабіляў і асабісты заапарк, а таксама гару рэчаў, якія валанцёры збіралі для арміі: кансервы і нават туалетную паперу. Ежай, якую адсылалі салдатам, ён карміў жывёл у сваім заапарку.

19 чэрвеня спецыялісты Фонду аховы дзікай прыроды наведалі жывёл, якія меліся на лецішчы Манвела Грыгарана. На іх думку, мядзведзі і тыгр сілкаваліся недастаткова. Тыгра ў тэрміновым парадку перавезлі ў заапарк, у далейшым туды перавязуць і мядзведзяў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках