19 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары распавялі, колькі трэба піць вады ў спякоту

5
Лекары распавялі, колькі трэба піць вады ў спякоту

Гэтыя правілы ўжывання вады павінны ведаць дарослыя і дзеці.

Пры высокіх тэмпературах паветра чалавек пачынае мацней пацець, а гэта значыць, што яго арганізм імкліва страчвае вадкасць і калі не папаўняць яе запасы своечасова, то можа развіцца абязводжванне, піша hronika.info.

Варта ўлічваць той факт, што ў гарачае надвор'е арганізм страчвае вадкасць з потам. Плюс да ўсяго, вада выходзіць з арганізма разам з мачой. У сувязі з гэтым, узровень вады ўвесь час вагаецца і чалавеку трэба клапаціцца аб тым, каб ён моцна не зніжаўся.

Ужо пры зніжэнні колькасці вады ў арганізме на 2-3% з'яўляюцца непрыемныя сімптомы, якія выбіваюць чалавека з каляіны. Гэта могуць быць - ваніты, млоснасць, галаўны боль, галавакружэнне, заняпад сіл, дрымотнасць і гэтак далей.

Дэфіцыт вадкасці ў арганізме можа прывесці да пагаршэння працы шчытападобнай залозы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак і жоўцевага пухіра, а таксама іншых органаў і сістэм.

Таму медыкі раяць, нягледзячы ні на што, старацца выконваць пітны рэжым, а асабліва ў летнюю спякоту.

Якія правілы ўжывання вады павінны ведаць дарослыя і дзеці:

- з сабой на вуліцу трэба браць бутэльку з халоднай вадой 0,5-1 л;

- кожныя 15-20 выпіваць некалькі глыткоў вады;

- вада п'ецца за паўгадзіны да ежы і праз 1-1,5 гадзіны пасля яе;

- на 1 кг вагі чалавеку неабходна спажываць 30 мл вады, а ў спякоту не менш за 40 мл.

У той жа час нельга занадта захапляцца вадой, бо гэта можа прывесці да іншых праблем са здароўем. Многія людзі дапускаюць сур'ёзную памылку, калі пачынаюць піць па 3 і больш літры вады ў дзень, ужываючы дадаткова ежы, у якой таксама ёсць вада. Такім чынам, утвараецца празмернасць вадкасці ў арганізме і акрамя частага мачаспускання з'явяцца ацёкі, але самае небяспечнае для здароўя - гэта нагрузка на ныркі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках