25 красавiка 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Гішпаніі наважылі вынесці астанкі дыктатара Франка з маўзалею

10
Улады Гішпаніі наважылі вынесці астанкі дыктатара Франка з маўзалею

Эксгумацыя будзе праведзеная ў максімальна сціснутыя тэрміны.

Улады Гішпаніі маюць намер перапахаваць астанкі дыктатара Франсіска Франка, якія цяпер знаходзяцца ў маўзалеі ў «Даліне Загінулых» пад Мадрыдам.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніцтва кіруючай Гішпанскай сацыялістычнай рабочай партыі, паведамляе «Радио Свобода».

Адзін з лідараў партыі Оскар Пуэнтэ заявіў, што эксгумацыя будзе праведзеная «ў максімальна сціснутыя тэрміны». Чакаецца, што астанкі Франка перададуць яго сваякам.

Са слоў прэм'ер-міністра Гішпаніі Пэдра Санчэса, у прынятай парламентам рэзалюцыі 2017 года «выразна гаворыцца» аб неабходнасці эксгумаваць парэшткі Франка і ператварыць «Даліну Загінулыя» ў мэмарыял ахвяр фашызму. Гэта першае рашэнне Санчэса на пасадзе кіраўніка ўрада, якую палітык заняў 2 чэрвеня.

Супраць ідэі перапахавання выступае правацэнтрысцкая Народная партыя, створаная ў 1976 годзе былымі паплечнікамі дыктатара.

Франка правіў Гішпаніяй з 1939 да 1975 год і памёр ва ўзросце 82 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках