26 красавiка 2024, Пятніца, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі магілёўскай фабрыкі абураныя заробкам $125

17
Супрацоўнікі магілёўскай фабрыкі абураныя заробкам $125

У сацсетцы з'явіўся крык душы супрацоўніка абутковай фабрыкі «Шагавіта» ў Магілёве.

Нагодай стала тое, што на вытворчасці пачалі ставіць новыя вокны, піша сайт mogilev.online. Само сабой гэта нядрэнна, але праблема ў тым, што ў інтэрнаце той жа «Шагавіты» рамонт не рабіўся ўжо блізу 10 гадоў.

Стан інтэрната, фота якога аўтар даслаў у групу «Магілёў real», і напраўду не вельмі. Паводле словаў аўтара фота, нават электрашчыты мацуюцца тут скотчам, «каб дзеці не адчынілі».

Адначасна аўтар згадаў і заробкі зборшчыкаў абутку на «Шагавіце» – 250–350 рублёў. «Спадзяюся што хоць гэты артыкул разварушыць “Шагавіту” і яе дырэктар хоць раз задумаецца пра людзей і іх дзяцей», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках