24 красавiка 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране жанчын упершыню за 39 гадоў пусцілі на стадыён

1
У Іране жанчын упершыню за 39 гадоў пусцілі на стадыён

Забарону знялі пасля сядзячага страйку перад арэнай у Тэгеране.

У сераду нацыянальная каманда Ірана саступіла гішпанцам з лікам 0:1 у другім туры групавога этапу ЧС-2018.

Але іранскія жанчыны святкавалі перамогу - упершыню за 39 гадоў яны патрапілі на стадыён і глядзелі трансляцыю матчу на тэгеранскай арэне Азад. Пра гэта піша Sports.ru.

За тры гадзіны да матчу іранкам адмовілі ва ўваходзе на стадыён, але яны наладзілі сядзячы страйк перад стадыёнам - і ў выніку трыбуны адкрылі для ўсіх. Ці змогуць жанчыны хадзіць і на самі гульні, пакуль невядома.

Жанчыны ў Іране не маглі наведваць стадыёны з 1979 года - з часоў Ісламскай рэвалюцыі, якая забараніла жанчынам хадзіць з непакрытай галавой, спяваць і танчыць у прысутнасці мужчын.

Жанчыны ў Іране не могуць быць суддзямі, бо, на думку ўладаў, «залішне эмацыйныя». Голас жанчыны ў судзе мае самую нізкую каштоўнасць. Калі адбываецца няшчасны выпадак, у выніку якога загінула жанчына, віноўнік плаціць яе сям'і ўдвая менш, чым у выпадку, калі загінуў мужчына.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках