25 красавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын паскардзіўся на нізкі заробак у «Раснафце»

11
Сечын паскардзіўся на нізкі заробак у «Раснафце»
ІГАР СЕЧЫН

Паводле вынікаў 2018 года топ-мэнэджары «Раснафты» атрымалі 3,9 мільярда расейскіх рублёў.

Заробкі топ-мэнэджараў «Раснафты», якія атрымалі летась 3,9 мільярда рублёў на 14 чалавек, знаходзяцца на ўзроўні «ніжэй за сярэдні».

Пра гэта ў чацвер, выступаючы на гадавым сходзе акцыянераў кампаніі, заявіў кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, паведамляе finanz.ru.

Каментуючы выступ мінарытарыя Леаніда Проніна, які адзначыў высокія заробкі кіраўнікоў «Раснафты» і прапанаваў прывязаць іх да ўзроўню даходу акцыянераў, Сечын cказаў, што «тут нават абмяркоўваць няма чаго».

«370 млн рублёў у год - я наогул не разумею пра што ідзе гаворка, можна за месяц узяць нейкія лічбы», - цытуе кіраўніка «Раснафты» ТАСС.

«Заробкі нашага мэнэджмэнту ў сярэднім ніжэйшыя, чым у прыватных кампаніях. Нашы ўзнагароды адпавядаюць стандартам, прынятым у галіне, і з'яўляюцца адкрытымі і транспарэнтнымі», - паведаміў кіраўнік «Раснафты».

Сябры савета дырэктараў і мэнэджмэнт «накіроўваюць усе свае намаганні на павышэнне эфектыўнасці працы, у тым ліку, і на павышэнне капіталізацыі», запэўніў Сечын.

Павышаць іх матывацыю прывязкай даходаў да даходу акцыянераў, з ягоных слоў, - не адзіна магчымы шлях.

На паказчыкі шмат у чым уплывае рынкавая кан'юнктура і санкцыйныя абмежаванні, прынятыя ў аднабаковым парадку, падатковае рэгуляванне і іншыя рэгулятарныя захады, патлумачыў Сечын.

Пры гэтым, прызнаў ён, у прыватных кампаніях матывацыю мэнэджмэнту падтрымліваць лягчэй: «яны ў шэрагу выпадкаў з'яўляюцца і буйнымі акцыянерамі гэтых кампаній і самі прымаюць пастановы аб дывідэндах і прэміях».

Паводле вынікаў 2017 года 14 сябраў праўлення «Раснафты» атрымалі ўзнагароду ў 3,9 мільярда рублёў. І з гэтай сумы 643 млн рублёў прыпала на заробак, 117 млн - на аплату ўдзелу ў працы кіруючых органаў, а асноўная частка - 1,77 рублёў - на прэміі.

У параўнанні з 2016 годам шчодрасць кампаніі да сваіх топ-мэнэджараў вырасла на 200 мільёнаў рублёў, або 5,4%.

за першы квартал 2018-га праўленне зарабіла 348,6 млн рублёў, уключаючы заробак сумаю 193 млн рублёў, узнагароджанне на 30 млн руб., прэміі - 5 млн руб., камандзіровачныя і іншыя выплаты на 119,7 млн рублёў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках