18 красавiка 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель заклікае прыняць захады праз «агрэсіўныя тэндэнцыі» Ірана

3
Мэркель заклікае прыняць захады праз «агрэсіўныя тэндэнцыі» Ірана
Ангела Мэркель

Еўрапейскія краіны заклапочаныя палітыкай Ірана на Блізкім Усходзе.

Еўрапейскія дзяржавы занепакоеныя праграмай распрацоўкі балістычных ракет Іранам і заклікаюць да развязання пытання «агрэсіўных тэндэнцый» на Блізкім Усходзе, заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас сустрэчы з каралём Іарданіі Абдалой. Пра гэта піша gordonua.com са спасылкай на Reuters.

Нягледзячы на тое, што краіны Еўропы засталіся ўдзельнікамі ядзернай угоды з Іранам 2015 года, яны падзяляюць заклапочанасць з нагоды ядзернай праграмы Ірана, яго прысутнасці ў Сірыі і ролі ў вайне ў Емене, адзначыла Мэркель.

Акрамя таго, яна нагадала пра рост актыўнасці Тэгерана паблізу межаў з Ізраілем.

8 траўня 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што яго краіна выходзіць з Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па Іране, уважаючы яго «катастрафічным». З ягоных слоў, Тэгеран падманваў сусветную супольнасць, утойваючы працяг пошукаў у галіне ядзернай зброі.

Іранскі прэзідэнт Хасан Рухані адзначыў, што рады выхаду ЗША з ядзернай угоды. Ён назваў Вашынгтон «праблемным партнёрам» і паінфармаваў, што працягне працу па дамове з Францыяй, Вялікабрытаніяй, Нямеччынай, Кітаем і Расеяй. Таксама Рухані папярэдзіў, што Тэгеран можа аднавіць узбагачэнне ўрану ў прамысловых маштабах.

Пастанову Трампа падтрымалі Ізраіль і Саўдаўская Арабія, але асудзілі лідары Еўрапейскага звязу, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і міністэрства замежных спраў РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках