26 красавiка 2024, Пятніца, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд скасаваў забарону на малако з Беларусі

11
Рассельгаснагляд скасаваў забарону на малако з Беларусі

Служба зацвердзіла спіс з шасці беларускіх кампаній, якія маюць права паставак.

Рассельгаснагляд скасаваў уведзеную раней у чэрвені забарону на пастаўкі малака ў тары больш за 2,5 літра з усёй тэрыторыі Беларусі.

Замест гэтага служба зацвердзіла спіс з шасці беларускіх кампаній, якія маюць права паставак, вынікае з ўказання Рассельгаснагляду, паведамляе «Интерфакс».

У спіс прадпрыемстваў, уключаных у «дарожную карту», патрапілі ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», КВУП «Мазырскія малочныя прадукты», ААТ «Тураўскі малочны камбінат» і ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат».

Гэтыя кампаніі змогуць пастаўляць у Расею малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя, малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя, сыроватку малочную налівам, канцэнтраваную, сухую, канцэнтрат сыроватачны і малочны бялок у тары больш за 2,5 літра.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд з 6 чэрвеня забараніў пастаўкі гэтай прадукцыі ў сувязі з выяўленымі парушэннямі. Забарона датычылася прадукцыі ў вялікай тары, якая накіроўваецца на перапрацоўку або на разліў у больш дробную тару.

Паводле звестак Рассельгаснагляду, за 5 месяцаў гэтага года з Беларусі ў РФ было ўвезена 18,6 тысяч тон малака і вяршкоў налівам і 32,6 тысяч тон сухой малочнай прадукцыі. Гэта ніжэй за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года - 22,2 тысячы і 55,5 тысяч тон адпаведна. З іншых краін пастаўкі сухога малака за пяць месяцаў знізіліся да 10,1 тысяч тон з 26,3 тысяч тон за адпаведны перыяд мінулага года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках