26 красавiка 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля пратэстаў грамадзян «Гомельшпалеры» закрылі скандальную лінію

1
Пасля пратэстаў грамадзян «Гомельшпалеры» закрылі скандальную лінію

Але пакуль толькі часова.

Прадпрыемства «Гомельшпалеры» часова прыпыніла працу ўчастка вытворчасці вінілавых шпалер.

Жыхароў Навабеліцкага раёна ўсхваляваў смурод і густы дым ад прадпрыемства «Гомельшпалеры». Гараджане скардзіліся мясцоваму кіраўніцтву, пісалі ў адміністрацыю, але дабіцца нічога не маглі, піша gomel.today.

Намеснік дырэктара прадпрыемства Віктар Кушнер прызнаў наяўнасць непрыемнага паху, але запэўніў, што выкіды ўчастка трафарэтных друку цэха №1 бясшкодныя.

Як стала вядома ўчора, праблемную лінію ўсё ж прыпынілі, але небяспеку сітуацыі так і не прызналі.

- Была створаная камісія, якая супольна з экалагічнымі службамі праводзіла праверку. Вынікі пробаў паказалі, што паказчыкі санітарнай зоны вакол прадпрыемства адпавядаюць дапушчальным нормам, - заявіў дырэктар філіяла «Гомельшпалеры» ААТ «ЦБК-Кансалт» Дзяніс Марчанка «Гомельской правде» - Але з прычыны таго, што апошнім часам грамадзяне актыўна звяртаюцца з нагоды непрыемнага паху з участка, мы вымушаныя панесці эканамічную шкоду і часова прыпыніць вытворчасць. Цяпер супольна з кантрольнымі службамі вызначым прычыну ўзніклай сітуацыі і правядзем дадатковую мадэрнізацыю абсталявання.

На наступным тыдні вытворчасць плануецца аднавіць, але ці змогуць жыхары Навабеліцы ўдыхнуць на поўныя грудзі - невядома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках