8 траўня 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ уводзіць новыя правілы ўвозу і вывазу гатоўкі

7
ЕЗ уводзіць новыя правілы ўвозу і вывазу гатоўкі

Цяпер да гатоўкі прыраўноўваюцца залатыя ўпрыгажэнні і зліткі, а таксама іншыя ўпрыгажэнні.

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін Еўрапейскага звязу (Coreper) узгадніў дамоўленасць інстытутаў ЕЗ аб унясенні змяненняў у рэгламент, які тычыцца ўвозу і вывазу гатоўкі, паведамляецца 27 чэрвеня на сайце Рады ЕЗ.

«Новае заканадаўства абавязвае любога грамадзяніна, які ўязджае ў ЕЗ або выязджае з ЕЗ і які мае грошы на суму 10 тысяч еўраў або больш, дэклараваць іх мытным органам», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што «дэкларацыя павінна быць аформленая незалежна ад таго, ці маюць падарожнікі наяўныя грошы пры сабе, у багажы або транспартных сродках».

Абмежаванне, згодна з якім грошы сумай больш за 10 тысяч падлягаюць дэклараванню, дзейнічаюць з 2007 года.

Аднак, згодна з новымі папраўкамі, да гатоўкі прылічылі залатыя ўпрыгажэнні і зліткі, а таксама іншыя ўпрыгажэнні і перадаплачаныя плацежныя карты, якія не прывязаны да рахункаў у еўрапейскіх банках.

Для праверкі паставак гатоўкі ў паштовых пасылках, кур'ерскай дастаўцы і грузах у кантэйнерах прапануецца надзяліць адмысловымі паўнамоцтвамі кампетэнтныя органы, якія ў выпадку неабходнасці змогуць запытаць у адпраўнікоў і атрымальнікаў дэкларацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках