Сабаленка: У памяці аб Істбарне застанецца тое, як я згуляла 17 сэтаў за адзін тыдзень
1- 30.06.2018, 20:38
- 10,976
Беларуская тэнісістка ва ўпартым матчы саступіла другой ракетцы свету ў фінале турніру ў Істбарне.
Беларуска Арына Сабаленка (45 WТА) пасля паразы ад данійкі Каралін Вазняцкі (2) у фінале турніру WТА ў Істбарне адзначыла, што спаборніца згуляла выдатна, піша «Прессбол».
«Што я запомню па выніках гэтага турніру? Тое, як я згуляла 17 сэтаў за адзін тыдзень. Гэта цудоўны турнір, я вельмі ўдзячная ўсім, хто дапамагаў яго правесці. Віншую Караліну - ты выдатна згуляла тут», - сказала Сабаленка.