Украінскія вайскоўцы пад Купянскам збілі ўнікальны расійскі актакоптар
- 15.09.2026, 14:33
Дрон мог несці 20-кілаграмовыя боепрыпасы.
На Купянскім напрамку знішчаны ўнікальны расійскі актакоптар, здольны скідваць цяжкія міны і боепрыпасы. Пра гэта паведаміла 77-я асобная аэрамабільная брыгада ДШВ Узброеных Сіл Украіны, байцы якой знішчылі гэты дрон.
У брыгадзе адзначаюць, што гаворка ідзе пра спаяныя FPV-дроны з васьмю рухавікамі, павышаная грузападымальнасць якіх дазваляе акупантам скідваць на пазіцыі супрацьтанкавыя міны і іншыя боепрыпасы вагой больш за 20 кілаграмаў.
Адзначаецца, што нягледзячы на складаную сітуацыю на напрамку і рэгулярныя спробы праціўніка ўдасканальваць сваё ўзбраенне, байцы брыгады эфектыўна знішчаюць найноўшыя дроны, процідзейнічаюць варожай тактыцы і зрываюць рэалізацыю намераў акупантаў.
На відэа, якое размясціла брыгада, відаць, як збіваюць гэты васьмірухавікавы дрон, а таксама знішчаюць пазіцыі ворага і саміх расійскіх акупантаў.