Сібіга жорстка адказаў Пуціну на прэтэнзіі з-за удараў па НПЗ Расіі
- 24.11.2026, 23:24
ФОТА: KIRILL CHUBOTIN / / FORUM
Кіраўнік МЗС Украіны параіў дыктатару РФ не скардзіцца.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа загадаць спыніць вайну, калі яму не даспадобы ўдары Сіл абароны Украіны па НПЗ Расіі.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга.
«Калі Путыну не даспадобы ўдары Украіны па яго нафтаперапрацоўчых заводах, ён можа аддаць загад спыніць вайну. Калі ён не хоча, каб яго ваенныя караблі падвяргаліся ўдарам, ён можа аддаць загад спыніць вайну», — падкрэсліў міністр.
Сібіга нагадаў і пра 432 000 расійскіх салдат, якіх Расія сёлета страціла на полі бою, пры гэтым не наблізіўшыся да мэт свайго ўварвання.
«Відавочна, яму да іх няма справы. Хопіць скардзіцца. Спыніце вайну», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Путын скардзіцца Трампу
Зазначым, сёння кіраўнік Крамля заявіў, што Украіна не прыслухаецца да просьбаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спыніць атакі на расійскія НПЗ.