25 красавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы больш за дзень чакалі вылету з Анталлі

1
Беларусы больш за дзень чакалі вылету з Анталлі

Затрымка адбылася праз тэхнічны стан самалёта кампаніі Anda Air.

У рэдакцыю tut.by звярнуўся Віктар (імя змененае на просьбу мужчыны) з Рагачова. Ён распавёў, што больш за суткі трое дарослых і двое дзяцей з іх кампаніі чакаюць вылету з аэрапорта ў Анталлі ў Турцыі. Сярод турыстаў, паводле яго падлікаў, блізу 15 чалавек - з Беларусі.

Віктар разам з роднымі набыў туры ў Анталлю з вылетам з Кіева ў мясцовага турагенцтва «Караван-тур». Тураператарам у гэтым выпадку выступіла ўкраінская кампанія Join Up. У Турцыі яны адпачывалі з 3 да 10 ліпеня. За ўсе туры заплацілі ў пераліку з беларускіх рублёў 1500 даляраў і яшчэ 200 даляраў за трансфер да Кіева.

Паляцець дадому яны павінны былі 10 ліпеня а 12.00, аднак праз затрымку рэйсу а 16.00 сёння, 11 ліпеня, яны яшчэ былі ў Анталлі.

- Толькі пасля таго, калі людзям удалося звязацца з пасольствам Украіны ў Турцыі, пачалі весці нейкія дзеянні. Раніцай з'явіліся прадстаўнікі кампаніі Join Up. У выніку наш багаж выставілі ў залу прылёту, і нам нічога не заставалася, як рушыць услед за прадстаўнікамі тураператара. Хачу аддаць належнае супрацоўнікам гатэля, куды нас прывезлі, - кажа ён.

А 17.00 11 ліпеня Віктар напісаў, што турыстаў ужо вязуць у аэрапорт.

Па шляху на адпачынак беларусам таксама давялося чакаць свайго рэйса. Яны павінны былі вылецець 2 ліпеня а 22.00, а вылецелі 3 ліпеня а 14.00.

- Вось такі цудоўны адпачынак атрымаўся. Запомню на ўсё жыццё! - кажа ён.

- Дзесяць беларускіх турыстаў былі заселеныя ў гатэль праз затрымку самалёта, рэйс плануецца на сёння а 18.30, - паведамілі ў гомельскім офісе кампаніі Join Up.

Паводле інфармацыі тураператара, турысты павінны былі вылецець з Анталлі ўчора, а 23.59. Затрымка адбылася праз тэхнічны стан самалёта кампаніі Anda Air.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках