26 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальніка рэстарацыі ля Курапатаў будуць судзіць за абразу актывістаў

13
Наведвальніка рэстарацыі ля Курапатаў будуць судзіць за абразу актывістаў

Пасяджэнне адбудзецца 17 ліпеня ў судзе Менскага раёна.

У аўторак, 17 ліпеня, у судзе Менскага раёна адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да аднаго з наведвальнікаў рэстарацыі «Паедзем, паядзім», паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

С. Нялюба, які 14 чэрвеня прыехаў у рэстарацыю, абвінавачваюць у абразе (арт. 9.3 КоАП РБ), яму пагражае штраф да 20 базавых велічынь (490 рублёў).

Заяўнікам у справе выступіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які сцвярджае, што Нялюб «выказваў абурэнне грамадскай вартай, абражаў пратэстоўцаў і нават спрабаваў накіраваць свой аўтамабіль прама на людзей».

Рыгор Кастусёў звярнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ на тое, што аўтамабіль грамадзяніна Нялюба не праходзіў належны тэхагляд, і на гэтай падставе на яго таксама быў складзены адміністрацыйны пратакол.

«Гэты чалавек відавочна не чакаў такога павароту падзей, і адрэагаваў на справядлівыя заўвагі міліцыянтаў бруднай і непрыстойнай лаянкай, абражаючы ўсіх прысутных... Усе прысутныя пры гэтым інцыдэнце могуць пацвердзіць, што паводзіны Нялюба былі відавочнай правакацыяй, ён свядома шукаў канфлікту, выхваляўся, што яго бацька ў 1942 годзе служыў у войсках НКУС», - адзначыў Кастусёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках