Сіноптыкі: На выходных будзе цёпла, але з дажджамі
- 13.07.2018, 18:09
- 6,881
Ліпень пацвярджае рэпутацыю самага дажджлівага месяца ў годзе.
У гэтыя выходныя дні ў Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е, але будзе цёпла. Пра гэта tut.by паведаміў Белгідрамет Мінпрыроды.
Варункі надвор'я ў Беларусі ў выходныя будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты.
У суботу, 14 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы з навальніцамі, у асобных раёнах пройдуць моцныя ліўні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе +11... 17°С, максімальная тэмпература ўдзень +21... 26°С.
15 ліпеня, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12... 17°С, максімальная тэмпература ўдзень +20... 27°С.
У панядзелак, 16 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор'е. Уночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы кароткачасовага характару. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Удзень месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град, пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +13... 18°С, максімальная ўдзень +22... 28°С.