20 красавiка 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Як у цэнтры Менска затапіла кагадзе адрамантаваныя вуліцы

6
Відэафакт: Як у цэнтры Менска затапіла кагадзе адрамантаваныя вуліцы

Сёння ў Менску вылілася залева і, як паводзіцца, затапіла вуліцы ў цэнтры.

Надоечы дырэктар «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан распавядаў, чаму не завялі вадасцёкі пад зямлю. Са слоў Кохана, каб зрабіць адвод пад зямлю вадасцёкавай сістэмы, трэ’ было пракласці пад зямлёй на глыбіні ад 1,4 да 2,5 мэтра сеткі ліўневай каналізацыі, піша the-village.me.

- Уявіце, якія катлаваны тут трэба было выкапаць! Так мы парушылі б каранёвую сістэму дрэў. Акрамя таго, гэтыя сеткі усіх вадасцёкавых сістэм мелі б звесці ў нейкі калектар, які знаходзіцца пад вуліцай, каб арганізаваць цэнтралізаваны сцёк.

Пад вуліцай размешчаныя іншыя дзейныя інжынерныя сеткі - водаправода, каналізацыі, сеткі электразабеспячэння, якія давялося б у месцах выхаду ліўневай каналізацыі дэмантаваць і перакладаць. Калі б будаўнікі ўзяліся за гэтыя работы - давялося б пракладаць дадатковыя сеткі для аб'ектаў, а на рэканструкцыю вуліцы спатрэбілася б нашмат больш часу.

- Тэхнічна магчыма ўсё. Але працаёмістасць і тэрміны рэалізацыі праекта тады былі б павялічаныя на парадак. Таму быў прыняты такі варыянт, які існаваў і раней на гэтым абшары. То бок, у нас пракладзеныя латкі ўздоўж вуліцы Камсамольскай, якія за кошт натуральнага ўхілу будуць збіраць адталыя і сцёкавыя вады і выводзіць іх у існую сетку дажджавой каналізацыі, якая пракладзеная па вуліцы Нямізе.

Першы ж пролівень паказаў, як танны варыянт дае рады дажджавым струмяням.

З парога будынка МНС сітуацыя выглядала так:

Каментатары іранізуюць, што затое ў горадзе падстрыжаныя газоны і што можна пускаць гандолы. А ланцугі на слупках патрэбныя для таго, каб падчас моцных прыліваў хапацца за іх: тады плынню нікога не панясе. І толькі за паўтара мільёна даляраў Менску падарылі маленькую Вэнэцыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках