19 красавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Дзверы NATO адчыненыя для Украіны, краіна набліжаецца да сяброўства

7
Парашэнка: Дзверы NATO адчыненыя для Украіны, краіна набліжаецца да сяброўства
Пятро Парашэнка

Пастанова аб уступленні Украіны ў NATO залежыць ад волі ўкраінцаў.

Дзверы NATO адчыненыя для Украіны. Як піша gordonua.com, пра гэта ў інтэрв'ю каналам "112 Украіна", СТБ і "Інтэр", якое выйшла 13 ліпеня, сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Ён адзначыў, што Украіна была ўдзельнікам трох апошніх самітаў NATO на найвышэйшым узроўні - у 2014 году, у 2016-м і 2018-м.

"Дэкларацыя саміту ў мяне перад вачыма, і яна змяшчае некалькі важных пазіцый. Першая: Украіна набліжаецца да сяброўства ў NATO. Ніхто нас не спыніць. Сёння гэта абсалютна дакладна пацверджана ў дакуменце саміту. Другое: дакладна падкрэслена, што пастанова, прынятая 10 гадоў таму на бухарэсцкім саміце, што дзверы NATO адчыненыя... На маё перакананне, гэта вельмі расчаруе некаторых скептыкаў, якія кажуць, што хтосьці мае права забараніць ўступленне або Украіна павінна пытаць у РФ дазволу на сяброўства ў НАТО. Усе кіраўнікі [дзяржаў – чальцоў NАТО] падкрэслілі, што гэта залежыць ад Украіны і волі ўкраінскага народа", - сказаў Парашэнка.

Ён таксама заявіў, што на саміце адзначылі прагрэс у рэалізацыі рэформаў ва Украіне.

Саміт NАТО праходзіў 11-12 ліпеня ў Брусэлі. 11 ліпеня была апублікаваная дэкларацыя краін Альянсу, у якой, сярод іншага, краіны вітаюць імкненне Украіны стаць сябрам Альянсу. У NATO адзначылі "значны прагрэс" Украіны ў галіне правядзення рэформаў. Акрамя гэтага, краіны Альянсу заклікалі РФ вывесці войскі з тэрыторыі Данбаса і асудзілі незаконную анэксію Крыма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках