26 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых у выніку тэракту ў Пакістане дасягнула 140 чалавек

Колькасць загінулых у выніку тэракту ў Пакістане дасягнула 140 чалавек
ФОТА: EPA / UPG

Выбух адбыўся ў пакістанскай правінцыі Белуджыстан, на паўднёвым захадзе краіны, падчас перадвыбарчага мітынгу,

Загінула не менш за 140 чалавек. Пра гэта паведамляе Gulf Times.

Блізу 200 чалавек атрымалі раненні.

Медыкі непакояцца, што колькасць загінулых можа вырасці. Паводле іхніх словаў, многія параненыя на гэты момант знаходзяцца ў крытычным стане.

Адзначаецца, што сярод загінулых апынуўся адзін з кандыдатаў у дэпутаты, які ўдзельнічаў у мітынгу.

Нагадаем, што 13 ліпеня ў горадзе Мастунг, недалёка ад сталіцы правінцыі Белуджыстана Квета, тэрарыст-смяротнік здзейсніў напад на калону суправаджэння кандыдата ў правінцыйную асамблею Белуджыстана Сіраджа Раісані.

Раней паведамлялася пра 128 загінулых у выніку тэракту.

Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя выбары ў Пакістане адбудуцца 25 ліпеня. Парадак на 85 тыс. выбарчых участках будуць забяспечваць 371 тыс. чалавек – беспрэцэдэнтная колькасць супрацоўнікаў сілаў бяспекі і вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках