19 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец згубіў у беларускім лесе траіх дзяцей і УАЗ

14
Расеец згубіў у беларускім лесе траіх дзяцей і УАЗ

Мужчына згубіў дзяцей і аўто паблізу вёскі Алешкоўка пад Лоевам.

Сёння ўначы ў МНС ад калег з МУС паступіла паведамленне аб тым, што каля в. Алешкоўка Лоеўскага раёна ў лясным масіве згубіліся дзеці. А таксама аўтамабіль УАЗ шукаў мужчына, які прыехаў у Беларусь з Беламорску (горада ў Карэліі, што прыкладна за 2000 км ад Лоева). Як аказалася ў выніку, згубіліся не дзеці, а сам расеец, піша «Онлайнер».

«А 18:00 14 ліпеня мужчына на аўтамабілі УАЗ «Патрыёт» з трыма дзецьмі (ад 4 да 8 гадоў) прыбыў у лясны масіў паблізу вёскі Алешкоўка на адпачынак, - ратавальнікі прыводзяць меркаваную версію развіцця падзей. - Для пошуку лепшага месца для кэмпінгу бацька прыняў пастанову выехаць на ровары, пакінуўшы дзяцей у аўтамабілі, аднак заблукаў у лясным масіве. Выехаўшы з лесу ў раёне вёскі Дзімамеркі, ён паведаміў пра згубленых дзяцей у міліцыю».

Работнікі раённых аддзелаў надзвычайных сітуацый і ўнутраных спраў неадкладна адправіліся на пошукі. А 04:35 за 3 км ад вёскі Алешкоўка работнік МНС выявіў аўтамабіль і дзяцей. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася. У МНС лішні раз нагадалі, што дзяцей ні дома, ні ў лесе без нагляду пакідаць нельга.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках