ЕС выстаў ультыматум Францыі з-за расійскага мільярдэра
2- 16.09.2026, 8:40
- 4,448
У Парыжа ёсць тыдзень.
У Францыі ёсць тыдзень, каб запэўніць іншыя краіны ЕС, што яе імкненне выключыць мільярдэра Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу не прывядзе да хаосу, які падарве абмежаванні ў дачыненні да Масквы. Пра гэта піша Politico.
Пазначаецца, што паслы ЕС падчас закрытага пасяджэння не змаглі прыйсці да згоды па пытанні выключэння Усманава з чорнага спісу. Дыпламаты і чыноўнікі, якія ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, паведамілі, што цяпер Парыж, які заспеў калегаў зненацку, падтрымаўшы выключэнне Усманава, павінен растлумачыць, чаму гэты крок не створыць небяспечнага прэцэдэнту. Паслы зноў збяруцца 22 верасня.
«Калі Францыя пойдзе гэтым шляхам, з’явяцца і іншыя краіны са сваімі алігархамі, якіх варта выключыць са спісу… [тады] картачны домік пачне абвальвацца», — заявіў высокапастаўлены чыноўнік ЕС.
Пры гэтым міністэрствы замежных спраў абмяркоўваюць гэтае пытанне з Парыжам, паведамілі два дыпламаты з ЕС, якія выказалі скептыцызм адносна гэтага кроку ў той час, калі Масква ўзмацняе ўдары па грамадзянскай інфраструктуры Украіны і пагражае суседнім краінам. Адзін з іх сказаў:
«Вядуцца перамовы ў пошуках рашэння. Расія не дала нам ніякіх падстаў для выключэння каго-небудзь з санкцыйнага спісу».
Першапачаткова Парыж прадставіў сваю падтрымку Усманава, які знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Кіева з пачатку вайны, як саступку Славакіі — якая даўно выступала за яго выключэнне са спісу.
Аднак пасля гэтага французскія чыноўнікі і дыпламаты атрымалі інструкцыі з Елісейскага палаца, у якіх прызнавалася, што ў Парыжа ёсць «канкрэтная праблема нацыянальнай бяспекі, і ён жадае пазітыўна адрэагаваць на просьбы міжнародных партнёраў, якія звярнуліся да нас наконт Усманава».