25 красавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: ДАІшнік напісаў пратакол, які немагчыма прачытаць

20
Фотафакт: ДАІшнік напісаў пратакол, які немагчыма прачытаць

Пры гэтым супрацоўнік Чавускага АДАІ настойліва патрабаваў падпісаць нечытэльны дакумент.

Калі лекар піша рэцэпт або дыягназ нечытэльным почыркам, гэта становіцца падставай для жартаў на тэму «Як іншыя лекары могуць разабраць гэтыя крамзолі?». А калі тое ж самае робіць супрацоўнік ДАІ, гэта ўжо не так смешна. Прынамсі, аднаму з падпісантаў mogilev.online смешнай сітуацыя не здалася.

Пэўны час таму Н. ехаў па трасе Магілёў-Чавусы, дзе і быў спынены супрацоўнікам АДАІ Чавускага раёна. Апошні заявіў, што кіроўца ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, склаў пра гэта пратакол і прапанаваў падпісаць. Праблема ў тым, што на бланку быў напісаны нейкі няўцямны «плот», які было цалкам немагчыма прачытаць (гл. фота).

Не жадаючы падпісваць невядома што, Н. даведаўся, што ў выпадку адмовы ён неадкладна атрымае яшчэ адзін пратакол, за непадпарадкаванне службовым асобам.

«Пры прыёме на працу супрацоўнікаў міліцыі, пракуратуры, трэба абавязкова глядзець на тое, які ў чалавека почырк, бо калі ў школе такога чалавека не змаглі навучыць правільна прыгожа пісаць, як яго потым вучыць выконваць законы», - абурана піша чытач.

Пры пэўнай спрэчнасці гэтага сцвярджэння мы не можам не адзначыць, што самі не змаглі зразумець з напісанага ў пратаколе ні слова. А вы?

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках