Улады Чарнагорыі вышлюць аўтара Z-канала «Рыбар»
2- 9.10.2026, 18:18
- 1,338
Разам з жонкай і іншымі прапагандыстамі.
Улады Чарнагорыі вырашылі выслаць з краіны прапагандыста тэлеграм-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука, яго жонку і яшчэ траіх супрацоўнікаў праекта. Рашэнне прынялі пасля сумеснай аперацыі паліцыі і Агенцтва нацыянальнай бяспекі (ANB), перадае мясцовае выданне Vijesti.
Краіну, акрамя Звінчука, павінны пакінуць ягоная жонка Валерыя, Сяргей Белоус, Павел Лекаторчук і Кіра Дарашэнка. «Пасля правядзення крымінальна-аператыўнай і разведвальнай апрацоўкі было ўстаноўлена, што названыя асобы не могуць працягваць знаходжанне ў Чарнагорыі, і ў адпаведнасці з Законам аб замежніках былі прынятыя рашэнні аб іх высылцы з Чарнагорыі па меркаваннях нацыянальнай і ўнутранай бяспекі дзяржавы», — указана ў прэс-рэлізе паліцыі, які цытуе выданне.
Vijesti піша, што расіяне пражывалі ў гатэлі ў горадзе Рысан. Адтуль іх даставілі ў аддзел паліцыі. У іх канфіскавалі дрон, фотаапарат, камеру GoPro, тэлефоны. Прэм’ер-міністр, каментуючы прычыны затрымання расіян, казаў пра «спробы гібрыдных дзеянняў і дэстабілізацыі».
Праваахоўныя органы нагадалі, што Міхаіл Звінчук знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, якія забараняюць яму ўезд на тэрыторыю еўрапейскіх краін.