СМІ: Пуцін не можа сесці ў Маскве з-за атакі ЗСУ
4- 9.10.2026, 17:55
- 1,998
Борт кіраўніка Крамля паляціць у Пецярбург.
Самалёты лётнага атрада «Расія», на якіх вяртаўся з Туркменістана Уладзімір Пуцін, не змаглі прызямліцца ў Маскве з-за закрыцця сталічных аэрапортаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Новая плошча», аўтар якога называе сітуацыю беспрэцэдэнтнай з пачатку вайны.

Паводле яго звестак, чатыры борты лётнага атрада кружылі ў зоне чакання каля Масквы. Тры з іх ляцелі з аэрапорта Туркменбашы, дзе за некалькі гадзін да гэтага завяршыўся візіт Пуціна на саміт кіраўнікоў СНД.
Усе маскоўскія аэрапорты былі зачыненыя з-за пагрозы атакі беспілотнікаў. Самалёты, што накіроўваліся ў Внукава, перанакіроўвалі на запасныя аэрадромы.
Пазней у канале паведамілі, што два борты, відаць, сядуць у Санкт-Пецярбургу. Афіцыйных пацвярджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.