26 красавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Князь не сапраўдны: прэзідэнт Малдовы правёў сустрэчу з аферыстам

4
Князь не сапраўдны: прэзідэнт Малдовы правёў сустрэчу з аферыстам

Дадон правёў сустрэчу з чалавекам, які называе сябе князем Мальтыйскага ордэна, але такім не з'яўляецца.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон апавёў пра сустрэчу з князем Хрысціянскага ордэна мальтыйскіх рыцараў, Торнб’ёрнам Патэрна Кастэла ды Каркачы з Італіі, якога ў Мальтыйскім ордэне называюць самазванцам. Інфармацыяй пра гэта падзялілася малдаўская журналістка Наталля Морар у Facebook.

ІГАР ДАДОН І ТОРНБ’ЁРН ПАТЭРНА КАСТЭЛА ДЫ КАРКАЧЫ (ФОТА – ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА МАЛДОВЫ)

"Правёў сустрэчу з князем Хрысціянскага ордэна мальтыйскіх рыцараў, спадаром Торнб’ёрнам Патэрна Кастэла ды Каркачы з Італіі, які знаходзіцца ў нашай краіне з азнаямленчым візітам", – гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта Малдовы.

ІГАР ДАДОН І ТОРНБ’ЁРН ПАТЭРНА КАСТЭЛА ДЫ КАРКАЧЫ (ФОТА – ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА МАЛДОВЫ)

Аднак так званага князя няма ў афіцыйным пераліку кіраўніцтва Мальтыйскага ордэна, піша liga.net.

Там яго і зусім называюць самазванцам і нават падавалі на яго ў суды, у якіх ён перамагае. Ордэн мальтыйскіх рыцараў сапраўды існуе, але як прыватная арганізацыя Торнб’ёрна Патэрна Кастэла ды Каркачы. Таму суд мяркуе, што прыватная арганізацыя можа называцца як заўгодна і яе прадстаўнікі таксама.

ФАТАГРАФІЯ, ЗРОБЛЕНАЯ Ў ГРАФІЧНЫМ РЭДАКТАРЫ: ORDEROFMALTAOSJ.ORG
ТОРНБ’ЁРН ПАТЭРНА КАСТЭЛА ДЫ КАРКАЧЫ (ФОТА – ORDEROFMALTAOSJ.ORG)
АМБУДСВУМЭН МАЛДОВЫ АЎРЭЛІА ГРЫГОРЫУ НА ФОРУМЕ "КАВАЛЕР МАЛЬТЫЙСКАГА ОРДЭНА" З ТОРНБ’ЁРНАМ ПАТЭРНА КАСТЭЛА ДЫ КАРКАЧЫ Ў АЗЕРБАЙДЖАНЕ (ФОТА – NEWS.DAY.AZ)

У сваю чаргу Ватыкан заяўляе, што "Святы прастол не прызнае новыя ці створаныя на аснове знойдзеных сярэднявечных дакументаў ордэны і прызнае толькі Суверэнны ваенны ордэн Мальты, Суверэнны ордэн гаспітальераў Іаана Іерусалімскага на Радосе і Мальце і ордэн Святой Труны Гасподняй у Ерусаліме", піша Еўрапейская праўда.

Акрамя таго, Мальтыйскі ордэн звяртае ўвагу на вялікую колькасць ашуканцаў, якія маскуюцца пад іхні ордэн, і да іх паступае вялікая колькасць скаргаў на фальшывыя рыцарскія тытулы, узнагароды і нават пашпарты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках