26 красавiка 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: Лёгкіх спаборнікаў я не шукаю, навошта яны мне?

1
Арына Сабаленка: Лёгкіх спаборнікаў я не шукаю, навошта яны мне?
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: BRYN LENNON/GETTY IMAGES

Матчы Кубка федэрацыі дапамаглі тэнісістцы паверыць у сябе.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла, што матчы Кубка федэрацыі дапамаглі ёй паверыць у сябе і сталі трамплінам для далейшага росту. Пра гэта піша «Прессбол».

- У 2017 годзе вы былі неад'емнай часткай небывалага поспеху нацыянальнай каманды ў Кубку федэрацыі. Як гэта на вас паўплывала?

- Магчыма, вяртаючыся нават да пытання з нагоды матчу, які многае перавярнуў, менавіта пасля першага матчу Кубка федэрацыі супраць Галандыі я больш паверыла ў сябе, у свае сілы, і вось адтуль ужо пайшлі найлепшыя вынікі, гульня стала паляпшацца. Так што матчы Кубка федэрацыі - гэта трамплін для далейшага росту.

- Наперадзе нас чакае лёсаванне наступнага года, якое пройдзе 24 ліпеня ў Лондане. З кім бы вы хацелі згуляць? Нашы патэнцыйныя спаборнікі: Аўстралія, Бельгія, Румынія, Нямеччына. З улікам таго, што гэта перадалімпійскі год, і ўсе мацнейшыя паспрабуюць згуляць.

- З Нямеччынай было б цікава.

- На выездзе?

- А чаму не?

- З Кербер?

- Лёгкіх спаборнікаў я не шукаю, навошта яны мне?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках