18 траўня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Арлоўскі: Я - беларус, а не расеец

9
Андрэй Арлоўскі: Я - беларус, а не расеец
АНДРЭЙ АРЛОЎСКІ

Беларускі баец UFC правёў лікбез сярод амерыканскіх калегаў.

Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі патлумачыў сваю фразу «Fuck russians», сказаную падчас размовы з байцом UFC Дональдам Серонэ, піша «Трибуна».

«Мае словы часта вырываюць з кантэксту. Па факце, я - беларус. Я родам з СССР - я не расеец. Калі хтосьці хваравіта ўспрымае мае словы, я не буду за кожным хадзіць і спрабаваць пераканаць. Маю фразу вырвалі з кантэксту. Мы размаўлялі з «каўбоем» (Дональд Серонэ - баец, і ён на мяне «Russian-russian». Я яму кажу: «Я не расеец. Гэта тое ж самае, што я буду цябе ангельцам называць».

Падазраваю, што падчас бою з Абдурахімавым палова залы будзе заўзець за майго спаборніка. Другая палова - наогул ні за кога. Ажыятаж, Расея... Я ўвогуле планую правакацыю - выйсці на бой пад амерыканскім сцягам. Я люблю правакаваць. Тыя, хто мяне ненавідзіць, зненавідзяць яшчэ больш. Але я ж нічога не памяняю. А чаму б не даць падставу пасмяяцца і за спіной абмеркаваць?» - сказаў Арлоўскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках