18 траўня 2024, Субота, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» за адзін дзень змянілася да непазнавальнасці

3
Берасцейскае «Дынама» за адзін дзень змянілася да непазнавальнасці

Сачыце за рукамі.

16 ліпеня берасцейскае "Дынама" выйшла супраць "Шахцёра" ў такім складзе:

Гутар - Вераціла, Філіповіч, Гаўрыловіч (к) - Залескі, Каргас, Юзэпчук, Вітус - Савіцкі, Мілеўскі, Фамэе.

Берасцейцы саступілі на вачах у Марадоны, але згулялі ў цэлым няблага, піша "Прессбол".

А параза здарылася праз а) слабую рэалізацыі пры велізарнай колькасці момантаў (толькі Фамэе змарнаваў тры-чатыры выхады сам-насам); б) праз авантурныя пастановы галоўнага трэнера Аляксея Шпілеўскага (чаго толькі вартая адначасовая замена абодвух флангавых абаронцаў, а затым і Мілеўскага на неспрактыкаванага Садоўскага). Да таго ж у двух папярэдніх матчах з новым стырнавым "Дынама" перамагло.

Тым не менш праз два дні берасцейскае "Дынама" выйдзе супраць "Промня" ў кардынальна іншым складзе. Хто адгадае берасцейскі "старт", той сапраўды разбіраецца. Паспрабуйце.

Для пачатку можна выкрасліць тых, хто на полі дакладна не з'явіцца. А гэта лідэры цяперашняй каманды Арцём Мілеўскі, Павел Савіцкі і капітан Аляксей Гаўрыловіч, якія пакідаюць клуб з пакуль не высветленых прычынах. Прэс-сакратарка берасцейскага "Дынама" 19 ліпеня Вольга Хіжынкова сказала вось што:

- Сапраўды, ФК "Дынама-Брэст" расстаецца з Арцёмам Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам. Павел Савіцкі таксама неўзабаве пакіне каманду. Ён пераведзены на індывідуальны рэжым трэнінгаў і ў заяўку не трапляе. Улічваючы трансфэрны кошт гэтага гульца, прынятая пастанова аб яго продажу. Прычыны, з якіх "Дынама-Брэст" расстаецца з гэтымі гульцамі, клуб не выдае. Расстаемся паважліва і спадзяемся, што гэтыя футбалісты пры сваёй кваліфікацыі знойдуць годныя варыянты працягу працы.

Акрамя таго, яшчэ ж сышлі Лягчылін, Лебедзеў, Готал і Афааква.

Наступная задача больш складаная: хто ж тады выйдзе ў асноўным складзе? Бо 19 ліпеня - гэта дзень, калі адчыняецца трансфэрнае акно. А значыць, берасцейцы ў матчы з "Праменем" змогуць разлічваць на ўсіх пачаткоўцаў, якіх ужо падпісалі. А гэта вельмі пярэстая грамада.

Прыйшлі: абаронцы - Дэніш Дуартэ (Вітор, Гімараеш, Партугалія, Д1), Кікі (Дняпро); паўабаронцы - Наёк (Дынама Мн), Крывец (Арка, Польшча, Д1); нападнікі - Нівалда (Лакаматыў, Ташкент, Узбекістан - канец арэнды), Хабленка (Лех, Польшча, Д1).

Прычым сярод пачаткоўцаў адразу пяць легіянераў (агулам у камандзе іх цяпер дзесяць), а сышлі/сыходзяць збольшага беларусы. Гэта таксама праблема для трэнерскага штаба: бо ліміт на легіянераў у чэмпіянаце Беларусі ніхто не касаваў, і на полі адначасова могуць знаходзіцца толькі пяцёра замежнікаў. Так што ў Берасці складваецца смяхотная сітуацыя: сярод легіянераў за месца ў "старце" канкурэнцыя будзе найвышэйшая, а вось беларусам хіба прасцей.

Ну, глядзіце: за два месцы ў апорнай зоне будуць змагацца Каргас, Асучукву і Наёк - усе хлопцы з амбіцыямі. Адно месца сярод тройцы абаронцаў гарантавана беларусу Верацілу. На яшчэ два прэтэндуюць Філіповіч, Дуартэ і Кікі. У напад і выпусціць няма каго, акрамя Няхайчыка (інакш на полі здарыцца перабор легіянераў). А Фамэе, які гэтулькі не забіў "Шахцёру", цяпер азіраецца на Нівалду і Хабленку. Пры гэтым Залескі і Вітус на флангах асаблівай альтэрнатывы не маюць. Крывец у якасці творчай адзінкі ў цэнтры поля - таксама.

Увогуле, людзей нібыта і шмат, а канкурэнцыя толькі на асобных пазіцыях. І няхай "Прамень" - бо наперадзе еўракубкі. Ліга Еўропы можа не дараваць настолькі радыкальных перастановак напярэдадні кваліфікацыі.

Ну і мой варыянт складу на суботу. Галоўнае, правільна разлічыць легіянераў у "старце" да пяці.

Гутар - Вераціла, Філіповіч, Дуартэ - Залескі, Каргас, Наёк, Крывец, Вітус - Няхайчык, Фамэе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках