26 красавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ВНУ пачалі публікаваць кошт навучання для першакурснікаў

10
Беларускія ВНУ пачалі публікаваць кошт навучання для першакурснікаў
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Кошт навучання пакуль што абвясцілі не ўсе ВНУ.

Беларускія ВНУ пачалі публікаваць кошт навучання для першакурснікаў на 2018-2019 навучальны год, паведамляе БелТА.

Так, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ў 2018-2019 навучальным годзе кошт навучання на дзённай форме для першакурснікаў дасягае Br2,5 тысяч. Гаворка ідзе пра спецыяльнасці «музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» і «музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура». Ніжэйшы кошт на спецыяльнасцях «выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы», «выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка» - Br2 476. Студэнты першага курса спецыяльнасцяў з вывучэннем замежнай мовы за год заплацяць Br2 380. Кошт на іншыя спецыяльнасці складзе Br2 316. Летась за навучанне ў ВНУ першакурснікі плацілі ад Br2 014 да Br2 174, павелічэнне склала ад Br300 да Br326 у залежнасці ад спецыяльнасці. Кошт навучання на завочнай форме большасці спецыяльнасцяў складзе Br1 040.

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце навучэнцам па спецыяльнасці «стаматалогія» давядзецца заплаціць Br2 827 за год. Вучоба на спецыяльнасцях «фармацыя», «лячэбная справа», «педыятрыя» будзе каштаваць Br2 420 (у 2017 годзе - Br2 200), на спецыяльнасці «медыка-прафілактычная справа» - Br2 218 (у 2017 годзе - Br2 016).

У БДЭУ год навучання на дзённым аддзяленні абыдзецца студэнту ў Br2 463,6, на завочным - Br907. Дзённая форма навучання для першакурснікаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ацэньваецца ў Br2 210, завочная форма - Br820.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках