У Швецыі замест Нобелеўскай уручаць новую прэмію па літаратуры
1- 2.07.2018, 21:31
- 11,091
Альтэрнатыўнай прэміяй будуць узнагароджваць у тыя ж дні, што і Нобелеўскай.
Сёлета Шведская акадэмія не будзе ўручаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Таму група шведскіх культурных дзеячаў збіраецца стварыць уласную версію самай прэстыжнай узнагароды ў свеце. Пра гэта паведамляе liga.net cа спасылкай на The Guardian.
Нобелеўскую прэмію па літаратуры вырашылі скасаваць пасля таго, як у траўні былі вылучаныя абвінавачванні ў сексуальным дамаганні супраць Жана-Клода Арно, мужа Катарыны Фрастэнсан. Яна, у сваю чаргу, пісьменніца і член Шведскай акадэміі, якая вызначае штогадовых пераможцаў. У чэрвені Арно абвінавацілі ў згвалтаванні, але ён адмаўляе гэта.
Скандал даў пачатак дэбатаў аб патрыярхальнай прыродзе акадэміі. У шведскай прэсе пачаліся сутыкненні паміж акадэмікамі, якія прывялі да шэрагу адставак і скасавання ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры сёлета.
У адказ больш за 100 шведскіх пісьменнікаў, актораў, журналістаў і іншых дзеячаў культуры сфармавалі Новую Акадэмію, якая правядзе ўручэнне альтэрнатыўнай версіі прэміі восенню ў тыя ж дні, што і традыцыйна ўручаецца Нобелеўская.