26 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зноў аштрафавалі абаронцаў Курапатаў

5
У Менску зноў аштрафавалі абаронцаў Курапатаў

Актывістам «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі велізарныя штрафы.

У Цэнтральным судзе Менска судзілі актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Маю Навумаву, Вольгу Нікалайчык, Леаніда Кулакова. Учора іх затрымалі супрацоўнікі АМАПу ля рэстарана «Гранд Кушавель», паведамляе «Белсат».

Справу Вольгі Нікалайчык разглядала суддзя Шабуня. У пратаколе адзначана, што Нікалайчык раздавала буклеты, Вольга сцвярджае, што не паспела раздаць ніводнага. Да таго ж дадала, што не было атрыбутаў пікетавання, ні лозунгаў.

ФОТА: BELSAT.EU

Сведкамі выступілі два супрацоўнікі АМАПу. Адзін з іх, Дзмітрый Коржык, патлумачыў, што ён разумее пад пікетам: «Вольное изъявление граждан, по которому они призывают свое мнение» (захаваная мова і арыгінал выразу. – рэд.). Сведка Андрэй Кампаніец дадаў, што буклеты былі атрыбутам пратэсту.

Суддзя Шабуня прысудзіла Вользе Нікалайчык штраф памерам 980 рублёў. Такім самым штрафам суддзя Хома пакараў Мaю Навумаву, а Леаніду Кулакову суддзя Есьман прысудзіў 1102 рублі штрафу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках