25 красавiка 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Шаптыцкая: За сітуацыяй вакол Курапатаў сочаць ва Украіне

2
Таццяна Шаптыцкая: За сітуацыяй вакол Курапатаў сочаць ва Украіне
ФОТА: KP.BY

Украінскія праваабаронцы і гісторыкі абураныя дзеяннямі беларускіх улад.

За сітуацыяй вакол Курапатаў сочаць і ў Кіеве. Украінскія праваабаронцы і гісторыкі абураныя і паводзінамі уладальнікаў рэстарацыі ля Курапатаў, і дзеяннямі ўлад, якія сталі на бок блюзнерства, перадае «Радыё Рацыя».

Таццяна Шаптыцкая, намесніца дырэктара Нацыянальнага гістарычна-мемарыяльнага запаведніка «Быкаўнянскія магілы» мяркуе, што галоўнае цяпер - не спыняць ціск на ўладу.

- Мы пра Курапаты ведаем, і таксама ведаем, наколькі цяжка прабіваць праўду аб гэтым месцы. Пакуль не пачнецца масаваны ціск навукоўцаў, гісторыкаў, грамадскіх актывістаў, родзічаў рэпрэсаваных на ўладу, ніводная ўлада не захоча нічога мяняць.

Урочышча Быкоўня пад Кіевам - украінскі аналаг Курапатаў. За часамі УССР улады таксама адмаўлялі ў тым, што там пахаваныя ахвяры камуністычных рэпрэсій. Цяпер гэтае месца мемарыялізаванае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках