24 красавiка 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучанне ў ВНУ: Медыцынскі павышае кошт на 10%, педагагічны - мінімум на 15%

8
Навучанне ў ВНУ: Медыцынскі павышае кошт на 10%, педагагічны - мінімум на 15%

А за навучанне першакурснікаў часам плацяць больш, чым за навучанне студэнтаў іншых курсаў.

Дзве з паловай тысячы рублёў, каб стаць творчым педагогам

Самымі дарагімі (2500 рублёў) у БДПУ выявіліся спецыяльнасці «музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» і «музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура». Летась вучыцца на гэтых спецыяльнасцях таксама было дорага. Першакурснікам ў верасні 2017-га год навучання каштаваў 2030 рублёў. У гэтай ВНУ аплата для студэнтаў 2 - 4 курсаў будзе ніжэйшая, чым для першакурснікаў. На тых жа музычных спецыяльнасцях градацыя такая: 2-і курс - 2366 рублёў, 3-і - 2328, выпускны - 1960, піша kp.by.

Трохі таннейшыя спецыяльнасці «выяўленчае мастацтва, рысаванне і народныя мастацкія промыслы», «выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка» - 2476 рублёў за год для першакурсніка (супраць леташніх 2010 рублёў). На спецыяльнасцях з вывучэннем замежнай мовы учорашнія абітурыенты за год заплацяць 2380 рублёў, на астатніх - 2316 рублёў.

Студэнты-стаматолагі плацяць больш за ўсіх

У медыцынскім універсітэце, дзе зазвычай балы адны з самых высокіх, даражэй за ўсё вучыцца на стаматолага.

Год навучання каштуе 2827 рублёў. Фармацэўты, педыятры і студэнты «лячэбнай справы» заплацяць менш - 2420 рублёў. Самая танная спецыяльнасць - адна з тых, на якую было паступіць прасцей за ўсё - «медычна-прафілактычная справа». Тут за год давядзецца аддаць 2 218 рублёў. У параўнанні з мінулым годам цэны ў медуніверсітэце выраслі прыблізна на 10%.

Адзін кошт незалежна ад спецыяльнасці

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ўсім першакурснікам давядзецца плаціць аднолькава. Незалежна ад спецыяльнасці, год навучання ў галоўнай эканамічнай ВНУ на дзённым аддзяленні каштуе 2463,6 рублёў, а на завочным - 907 рублёў.

Адна цана і для першакурснікаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. На дзённым заплацяць 2 210 рублёў, на завочным - 820 рублёў. Дарэчы, пакуль кошт тут трымаецца на леташнім ўзроўні.

У рэгіёнах танней стаць філолагам

У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце дадаткі да загаду аб кошце платнага навучання для першакурснікаў падпісалі яшчэ ў канцы чэрвеня. Даражэй за ўсё год навучання каштавацьме будучым правазнаўцам - 2500 рублёў. У мінулым верасні першакурснікі плацілі 1970 рублёў, пасля сакавіцкага павышэння семестр каштаваў 2167 рублёў.

А менш за ўсё ў гэтай ВНУ заплацяць новаспечаныя студэнты беларускай і расейскай філалогіі - 2240.

Агучыў свае цэны і Віцебскі медуніверсітэт. Вучыцца тут даражэй, чым у Менску. На дзённым аддзяленні лячэбнага факультэта з першакурсніка за год навучання папросяць 2737 рублёў, фармацэўтычнага - 2713 рублёў 40 капеек, стаматалагічны факультэт каштавацьме 3157 рублёў 90 капеек. Год таму плата складала, адпаведна, 2164, 2145 і 2497 рублёў.

Найбліжэйшым часам іншыя ВНУ альбо маюць апублікаваць новы кошт навучанне, альбо будуць кіравацца ранейшым прэйскурантам.

А ЯК У ІХ

У Маскоўскім педагагічны універсітэце год навучання першакурснікам-платнікам каштавацьме 5 - 6 тысяч беларускіх рублёў незалежна ад спецыяльнасці. Тыя ж 6 тысяч рублёў заплацяць беларусы за першыя два сэмэстры ў Віленскім універсітэце. У Варшаўскім універсітэце 3 гады вучацца ў бакалаўрыяце, а яшчэ два - у магістратуры. Часам гэты чыннік уплывае на кошт навучання, але часцей за ўсё рэч у спецыяльнасці. Да прыкладу, каб стаць спецыялістам у галіне сацыяльных паслуг, філолагам, педагогам або палітолагам, трэба заплаціць за год навучання блізу 4650 рублёў. А вось год навучання на хіміка даражэйшы за ўсё - больш як 12 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках