26 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт ЕЗ даў зялёнае святло сэктаральнай еўраінтэграцыі Украіны

Саміт ЕЗ даў зялёнае святло сэктаральнай еўраінтэграцыі Украіны

Украіна атрымае доступ да еўрапейскіх рынкаў

Адным з найважнейшых вынікаў нядаўняга саміту Еўрапейскага Звязу з'яўляецца палітычнае ўхваленне сэктаральнай інтэграцыі Украіны ў некалькіх прыярытэтных кірунках.

Пра гэта віцэ-прэм'ер у пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Іванна Клімпуш-Цынцадзэ напісала ў артыкуле для ZN.UA.

Напярэдадні саміту ўкраінская старана прапанавала ЕЗ механізм інтэграцыі ў шэрагу сфэр: энэргетычны і лічбавы рынкі, мытная сфэра, а таксама юстыцыя, свабода і бяспека. Краіны-ўдзельніцы Еўразвязу падтрымалі ўкраінскую ініцыятыву.

"Механізм падобны да таго, які ўжываўся падчас выканання патрабаванняў для надання бязвізавага рэжыму. Ён мае канкрэтызаваць пералік пастаноў, якія Украіне трэба прыняць, прадугледжваць агульную працу ўстаноў Кіева і Брусэля над распрацоўкай гэтага пераліку і маніторынгам выканання патрабаванняў", - піша Клімпуш-Цынцадзэ .

На думку профільнай віцэ-прэм'еркі, гэты механізм дазволіць Украіне рухацца шляхам сэктаральнай інтэграцыі, пільнуючыся дарожнай карты рэформаў і пастаноў, якую яшчэ трэба ўзгадніць з ЕЗ і зацвердзіць.

"Па-другое, ён прадугледжвае ўзаемныя палітычныя абавязкі і разам з тым дакладныя працэдуры з абедзвюх старон, якія забяспечаць выкананне гэтых абавязкаў. Па-трэцяе, такі механізм стане асобнай засцярогай ад палітычных ваганняў што да еўраінтэграцыі Украіны - як у самой Украіне, так і ў ЕЗ. Дарожную карту з дакладным пералікам пастаноў, тэрмінаў і дакладнай канчатковай мэтай складана скасаваць і ігнараваць, а адвольна тлумачыць наогул немагчыма... Па-чацвёртае, дакладныя мэты і зразумелыя перавагі ад дэ-факта інтэграцыі. Па-пятае, паспяховае ўвасабленне гэтых механізмаў можа стаць падмуркам для распаўсюджвання іх на іншыя сэктары інтэграцыі", - адзначае Клімпуш-Цынцадзэ.

Акрамя таго, механізм дапаможа ў рамках Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ забяспечыць Украіне доступ да еўрапейскіх рынкаў, сінхранізацыю працэдур, паляпшэнне абароны ад розных пагроз без падпісання дадатковых пагадненняў.

"Але галоўнае ў тым, што палітычнае ўхваленне распрацоўкі механізму сэктаральнай інтэграцыі... стварае магчымасці для працэдурнай базы незваротнасці еўраінтэграцыйных рэформаў. Бо ён прадугледжвае распрацоўку ўзаемных абавязкаў што да канкрэтных захадаў, незалежна ад таго, якія палітычныя сілы знаходзяцца ў кіраўніцтва заканадаўчай або выканаўчай улады", - падкрэслівае віцэ-прэм'ерка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках