23 красавiка 2024, aўторак, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовіла ў агрэмане Бабічу. Як зробіць Лукашэнка?

16
Украіна адмовіла ў агрэмане Бабічу. Як зробіць Лукашэнка?
Міхаіл Бабіч
ФОТА: МІХАІЛ САЛУНІН/РБК

Дзяржаўная дума РФ узгадніла прызначэнне жорсткага чыноўніка амбасадарам у Беларусі.

Думскі камітэт спраў СНД узгадніў кандыдатуру паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе (ПФА) Міхаіла Бабіча для прызначэння паслом РФ у Беларусі. Цяпер ён мае атрымаць агрэман беларускай стараны, пасля чаго прэзідэнт зможа падпісаць указ аб прызначэнні яго паслом. Экспэрты звязваюць з ягоным магчымым прызначэннем аднаўленне «аб'яднальнага працэсу» дзвюх краін, а таксама ўзмацненне інтэграцыі ўнутры СНД, піша kommersant.ru.

Кіраўнік камітэта Дзяржаўнай думы ў справах СНД Леанід Калашнікаў адмовіўся каментаваць прынятую камітэтам пастанову аб узгадненні кандыдатуры Міхаіла Бабіча для прызначэння паслом РФ у Беларусі. Ухіліліся ад тлумачэнняў і іншыя чальцы камітэта, спаслаўшыся на тое, што абмеркаванне праходзіла ў закрытым рэжыме. «Ужо здаралася, што ўзгоднены дэпутатамі кандыдат не атрымліваў агрэман беларускай стараны», - сказаў першы намеснік старшыні камітэта Канстанцін Затулін («Адзіная Расія»). Ён нагадаў эпізод 2006 года, калі былы саратаўскі губернатар Дзмітрый Аяцкаў атрымаў згоду Думы і адразу даў шырокае інтэрв'ю аб уласным бачанні расейска-беларускіх стасункаў, пасля чаго не атрымаў агрэман. Дэпутатам тады давялося ўзгадняць іншага кандыдата - Аляксандра Сурыкава, які дагэтуль застаецца надзвычайным і паўнамоцным паслом РФ у Беларусі. У сувязі з гэтым Канстанцін Затулін заявіў толькі: «Думаю, Бабіч дасць рады». Стасункі жа Расеі і Беларусі, на ягоную думку, «на сучасным этапе перажываюць чарговы перыяд вяртання да першапачатковага сэнсу нашага аб'яднальнага працэсу ў саюзнай дзяржаве».

Зрэшты, у біяграфіі Міхаіла Бабіча таксама ёсць факт, калі ён не атрымаў агрэман. У ліпені 2016 года ён, з’яўляючыся паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў ПФА, атрымаў згоду Думы на прызначэнне амбасадарам ва Украіну. Але ў жніўні Кіеў адмовіў у наданні яму агрэману. Прычыну адмовы публічна тады назвала толькі экспэртная супольнасць Украіны: «Біяграфія Бабіча звязаная з савецкім КГБ і расейскай ФСБ», адзначыўшы таксама і ягонае магчымае дачыненне як чальца Рады бяспекі РФ да выпрацоўкі пастановы аб далучэнні Крыма.

Пасля ўчорашняй згоды думскага камітэта Бабіч мае атрымаць агрэман беларускай стараны, пасля чаго прэзідэнт зможа падпісаць указ аб ягоным прызначэнні паслом. Інтрыга вакол новага месца працы спадара Бабіча пасля кадравых перастановак Уладзіміра Пуціна ў сувязі з уступленнем на пасаду прэзідэнта на новы тэрмін захоўвалася досыць доўга. 26 чэрвеня прэзідэнт прызначыў сваіх прадстаўнікоў у федэральных акругах, аднак указу аб Міхаілу Бабічу не было. У траўні яго называлі магчымым наступнікам памочніка прэзідэнта, які адказвае за Паўднёвую Асецію, Абхазію і Украіну.

На розных этапах спадар Бабіч працаваў у бізнэс-кампаніях, у структурах рэгіянальнай улады, у 2002-2003 гадах быў кіраўніком ўрада Чачэніі, з 2003 года тройчы абіраўся дэпутатам Дзяржаўнай думы ад «Адзінай Расеі». Пасля думскіх выбараў у 2011 годзе быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў ПФА. «Ён нашмат больш ўплывовы за звычайнага дыпламата, мае выхад на першых асоб, ведае, як усё ўладкавана ў калідорах расейскай улады», - сказаў "Ъ" прэзідэнт фонду «Пецярбуржская палітыка» Міхаіл Вінаградаў. Таму беларускай старане мае імпанаваць, што паслом «прыходзіць актуальны гулец, а не адстаўнік», мяркуе экспэрт.

Зрэшты, былыя калегі Міхаіла Бабіча з дэпутацкага корпусу запомнілі яго як мэнэджэра, амбіцыі якога вялі да высокага эшалону федэральнай выканаўчай улады. Так, са слоў суразмоўцаў "Ъ", ён разлічваў на пасаду віцэ-прэм'ера, які апякуецца над абаронна-прамысловым комплексам, альбо кіраўніка МНС.

«За савецкім часам перавод на дыпламатычную працу азначаў няласку», - растлумачыў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш. Тады «правінавачанага дзеяча партыйнай наменклатуры адпраўлялі куды далей, дзе дыпламаты яго засцерагалі», нагадаў дацэнт. На ягоную думку, Міхаіл Бабіч «практычны палітык і жорсткі перамоўнік», таму колькасць «праектаў з Беларуссю стане большай, а супрацоўніцтва больш энэргічным». У сувязі з гэтым Кірыл Коктыш мяркуе, што прызначэнне амбасадарам стане для Бабіча «прыступкай кар'ернага росту».

На думку палітолага Яўгена Мінчанкі, Міхаіл Бабіч «будзе не проста амбасадарам у Беларусі, а чалавекам, які адказвае за СНД у цэлым». Аднак цяпер «стасункі Расеі і Беларусі зладжаныя не на ўзроўні паслоў, а на ўзроўні прэзідэнтаў», сказаў "Ъ" намеснік кіраўніка Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін. Таму, паводле ягонага прагнозу, палітычная «роля пасла Бабіча будзе мінімальнай». «На першым плане работы будзе ўзаемадзеянне з бізнэс-коламі, сувязі з грамадскасцю, стварэнне кола прыхільнікаў вакол амбасады», - мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках