20 красавiка 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МПЗ: У новай базе будуць звесткі аб даходах беларусаў з-за мяжы

86
МПЗ: У новай базе будуць звесткі аб даходах беларусаў з-за мяжы

Чыноўнікі кажуць, што гэта робіцца ў інтарэсах грамадзян.

У інфармацыйнай базе звестак аб даходах насельніцтва, якая цяпер працуе ў тэставым рэжыме, будзе інфармацыя аб усіх грашовых паступленнях беларусаў. У базе будуць сабраныя звесткі як аб паступленнях унутры краіны, так і з-за мяжы. Пра гэта сёння падчас жывой тэлефоннай лініі паведаміла tut.by намеснік міністра падаткаў і збораў Святлана Шаўчэнка. Акрамя таго, усе арганізацыі павінны будуць падаваць падаткавікам звесткі аб усіх грашовых паступленнях сваіх супрацоўнікаў.

Нагадаем, у Беларусі стварылі інфармацыйную базу звестак аб даходах грамадзян.

- У інфармацыйнай базе будуць збірацца звесткі аб усіх даходах грамадзян, атрыманых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, атрыманых за межамі рэспублікі, - удакладніла Святлана Шаўчэнка. - Інфармацыя атрымліваецца з самых розных крыніц, у тым ліку на падставе пагадненняў аб інфармацыйным абмене паміж замежнымі дзяржавамі і Беларуссю. Яшчэ такі момант - падатковыя агенты будуць даваць інфармацыю аб кожнай выплаце ў дачыненні да свайго работніка. Пра большасць гэтых выплат сёння паведамляецца ў фонд сацыяльнай абароны, але не пра ўсе. Цяпер арганізацыі паведамляюць не пра ўсе даходы, якія выплачваюць сваім работнікам, а толькі пра тыя даходы, з якіх праводзяцца адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны.

Са слоў прадстаўніка МПЗ, падаткавікі «і сёння маюць звесткамі аб даходах грамадзян, але цяпер яны ўтрымліваюцца ў розных інфармацыйных крыніцах, іх аб'яднаюць».

Цяпер база звестак уведзеная ў доследную эксплуатацыю і выпрабоўваецца. Цалкам запрацуе база, як плануецца, з 1 студзеня 2019 года.

- З 1 студзеня плануецца выдача звестак падатковымі агентамі. Гэта ў праекце законапраекта аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс. Такая прапанова была разгледжаная, яна падтрыманая. Цяпер яна ўнесеная ў законапраект. Далей будзе разглядацца зацікаўленымі старанамі, дэпутатамі.

Стварэнне базы было прадугледжанае ўказам Лукашэнкі № 322 «Аб выдачы безнаяўных жыллёвых субсідый» - для пашырэння катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне безнаяўных жыллёвых субсідый паводле выяўляльнага прынцыпу.

- База ствараецца найперш для выяўлення тых асоб, якія маюць патрэбу ў атрыманні безнаяўных жыллёвых субсідый. Каб не турбаваць чалавека, будзе бачна, ці даваць чалавеку субсідыю, - удакладніла Святлана Шаўчэнка. - Звесткі таксама будуць выкарыстоўвацца таксама для кантрольных мэт, той працы, якую падатковыя органы робяць штодня, тут нічога новага не з'яўляецца.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках