28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд знайшоў шкодніка ў беларускай салаце

1
Рассельгаснагляд знайшоў шкодніка ў беларускай салаце

Пры вытворчасці салата не прайшла належную апрацоўку.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду знайшлі каранціннага шкодніка ў партыі гатовых да ўжывання салатак беларускай вытворчасці, паведамляецца на сайце расейскага ведамства. У 805 кг салаты «Спінаці», увезены з Беларусі ў Расею пад выглядам кансерваванай прадукцыі, выявілі каранцінны арганізм - заходні каліфарнійскі (кветкавы) трыпс.

20 ліпеня спецыялісты ўпраўлення Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей вялі кантроль у пункце прыёму паведамленняў «Чырвоная Горка». Яны выявілі ў салаце «Спінаці» вагой 0,805 тоны беларускай вытворчасці (ТАА «Вытворчая кампанія «Салаторыя») каранцінны арганізм.

Пасля экспэрты Бранскай міжабласной ветлабараторыі пацвердзілі заражэнне прадукцыі заходнім каліфарнійскім трыпсам. У Рассельгаснаглядзе адзначылі, што факт выяўлення ў салаце каранціннага шкодніка сведчыць аб тым, што пры вытворчасці яна не прайшла належную апрацоўку.

Таксама ў расейскай установе мяркуюць, што гэтая акалічнасць паказвае на спробы увозіць у Расею падкаранцінную прадукцыю, абыходзячы фітасанітарны кантроль. «Жаданне абмінуць кантроль з боку Рассельгаснагляду з'яўляецца ўскосным пацвярджэннем паставак «санкцыйнай» прадукцыі пад выглядам вырабленай на тэрыторыі Беларусі», - адзначаецца ў заяве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках