29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

46-гадовы Ярамір Ягр гатовы прадоўжыць кар'еру хакеіста

3
46-гадовы Ярамір Ягр гатовы прадоўжыць кар'еру хакеіста
ЯРАМІР ЯГР

Гэта будзе 31 сезон у ягонай кар'еры.

Легендарны чэшскі нападнік Ярамір Ягр гатовы прадоўжыць кар'еру хакеіста і прыступіў да трэніровак у складзе "Кладна", які выступае ў другім па сіле чэмпіянаце Чэхіі, піша Прессбол.

- Планую старанна рыхтавацца да новага сезону і быць гатовым да стартавага матчу. Мая адзіная мэта на сёння - заўтра адчуваць сябе лепш, чым сёння і дадаваць дзень за днём. У гэтым выпадку аднойчы змагу адчуваць сябе выдатна. Я выйшаў на лёд упершыню за шэсць месяцаў. Гэта была мая першая паўнавартасная трэніроўка. Я сябе адчуваў не вельмі добра. І справа не ў калене, з ім усё ў парадку. Ногі і цягліцы ўсё яшчэ слабыя. Галоўнае маё абмежаванне - узрост. Ёсць рэчы, якія я б хацеў рабіць, але больш не магу. У мае гады такія абмежаванні здараюцца ўсё часцей. Але я веру, што калі нага і ўсё цела памацнеюць, я змагу прагрэсаваць, - падае словы 46-гадовага чэха афіцыйны сайт НХЛ.

Ягр пачаў кар'еру ў дарослым хакеі ў 1988 годзе. Наступны сезон стане для 46-гадовага чэха 31-м.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках