25 красавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Хадасевіч: Гэта як, прабачце?

1
Мікалай Хадасевіч: Гэта як, прабачце?
МІКАЛАЙ ХАДАСЕВІЧ

Падзеі ў берасцейскім «Дынама» па-ранейшаму ў топе навін.

Аўтар і вядоўца праграмы «Час футбола», журналіст і каментатар Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем пра апошнія падзеі ў берасцейскім «Дынама».

«Берасце па-ранейшаму ў топе навін. Марадона прыехаў на матч «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам», зафіксаваў паразу сваёй новай каманды з лікам 1:3, на наступны дзень сустрэўся з гульцамі асобна і нешта ім наабяцаў, а потым паляцеў. Але абяцаў вярнуцца.

А потым грымнула сенсацыя, не звязаная з Дыега, а звязаная хутчэй з новым галоўным трэнерам «Дынама» Аляксеем Шпілеўскім. Быццам бы паводле пастановы 30-гадовага рулявога з клуба адлічылі траіх лідараў - Арцёма Мілеўскага, капітана Аляксея Гаўрыловіча і Паўла Савіцкага. Апошняга выставілі на трансфер. Кажуць, маўляў, яны парушылі дысцыпліну, але на мой густ, усё прасцей - трэнер не справіўся з раздзявальняй. Выгнаць за парушэнне дысцыпліны напярэдадні еўракубкаў найлепшага гульца каманды Мілеўскага (ён рэальна добры ў гэтым годзе), найлепшага бамбардзіра чэмпіянату Савіцкага і капітана, лідара абароны Гаўрыловіча - гэта як, прабачце? Босы клуба выбралі бок трэнера і адмовіліся ад футбалістаў. Паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя.

Матч супраць «Праменю» ў Менску будзе складаным. Па-першае, вельмі нязручнае штучнае пакрыццё, дзе і БАТЭ намучыўся нядаўна. Па-другое, «Прамень» хоць і ўнізе табліцы, але змагаецца з усімі. Па-трэцяе, маральны стан Берасця - пытанне адкрытае. Па-чацвёртае, не факт, што адразу зайграюць пачаткоўцы на новым месцы - Крывец, Наёк, Дуартэ, Хабленка. Іх з'яўленне магчыма, але адразу пад вынік? У беларускім чэмпіянаце такія нумары рэдка выгараюць. І, нарэшце, па-пятае, Берасце папросту цяжка гуляе ў гасцях - нічые або мінімальныя перамогі, за выключэннем разгромнай вікторыі ў Гомелі. Паспрабую ў гэтым матчы ўсё ж злавіць плюсавую фору на гаспадароў, - цытуе Хадасевіча «Рэйтынг букмекераў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках