20 траўня 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць «няправільных» жыровак у Менску будзе нарастаць

1
Колькасць «няправільных» жыровак у Менску будзе нарастаць

Праверце свой рахунак за ваду.

Блізу дзвюх тысяч жыхароў сталіцы выявілі ў сваіх паштовых скрынях жыроўкі, у якіх кошт аплаты за ваду разлічаны зыходзячы з паніжанага нарматыву і эканамічна абгрунтаванага тарыфу. І іх колькасць будзе толькі нарастаць, піша «Эканамічная газета».

Як патлумачылі ў Менскводаканале, гэта звязана з вельмі легкадумным стаўленнем насельніцтва да паверкі лічыльнікаў уліку спажывання вады. Нагадаем, што паверка (не праверка!) названых прыбораў з'яўляецца абавязковай працэдурай і павінна ажыццяўляцца раз на 6 гадоў. Але хто з нас сочыць за тым, колькі гадоў прайшло пасля іх устаноўкі!

У выніку паводле існых правілаў для парушальнікаў пачынаюць дзейнічаць нормы пра так званае безуліковае спажыванне камунальных паслуг: рахункі выпісваюцца паводле тарыфаў, якія прадугледжваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

Адзначым, што галоўная водазабяспечвальная арганізацыя сталіцы не пусціла справу на самацёк, чакаючы, калі з жыхароў можна будзе «садраць» больш грошай. Яшчэ ў студзені яна апублікавала на інфармацыйным гарадскім партале https://minsknews.by тлумачэнне, у якім нагадала, што пры парушэнні тэрмінаў паверкі прыбораў уліку пачынаюць дзейнічаць «безулікавыя» нормы. Пры гэтым спажывец пераводзіцца на нормы водаспажывання, вызначаныя мясцовымі ўладамі (для сталіцы гэта 260 л вады за суткі або 7,8 м³ за месяц), а налічэнні за ваду пачынаюць рабіцца для яго паводле падвышанага тарыфу, які складае 1,1405 BYN/м³.

У канцы сакавіка на тым самым рэсурсе намесніца кіраўніка цэнтра разлікаў са спажыўцамі «Вадазбыт» Менскводаканала Лія Перавалушка папярэдзіла, што неўзабаве ўласнікам і наймальнікам кватэраў будзе накіравана блізу 3 тыс. лістоў, у якіх ім паведамяць пра неабходнасць цягам 30 дзён падаць заяўку на паверку прыбораў «вадзянога» ўліку. Абвестка ажыццяўлялася і шляхам аўтапаведамленняў праз тэлефон. Але, атрымліваецца, што блізу дзвюх трацінаў атрымальнікаў папярэджанні праігнаравалі. Вынік, што называецца, у наяўнасці.

Калі вы не хочаце пераплачваць за ваду, паглядзіце, калі ў вас былі ўсталяваныя прыборы ўліку вады, або звярніцеся па адпаведную інфармацыю да камунальнікаў. І памятайце – вас папярэдзілі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках