20 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у РФ адправіў справу Грыба на дапрацоўку

3
Суд у РФ адправіў справу Грыба на дапрацоўку
ПАВЕЛ ГРЫБ

Украінскага патрыёта могуць асудзіць на 10 гадоў.

Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд адправіў справу ўкраінскага палітвязня ў Расеі Паўла Грыба, якога абвінавачваюць у «дапамозе тэрарызму», на дапрацоўку. Як піша gordonua.com, пра гэта 22 ліпеня ў Facebook з залы суда паведаміла журналістка Ірына Рамалійская.

Яна адзначыла, што падчас пасяджэння Грыбу зачыталі абвінаваўчы акт. "Паводле версіі абвінавачвання, ён схіляў (у размовах і праз ліставанне ў скайпе) расейскую школьніцу Таццяну Яршову вырабіць выбухоўку і падарваць яе на школьнай лінейцы. Дзяўчынка нібыта не любіла настаўнікаў, вучняў і ўсіх расейцаў", – паведаміла яна.

Абвінаваўчы акт вярнулі пракурору, бо ў дакуменце пазначаная старая рэдакцыя 205 артыкула Крымінальнага кодэкса РФ, якая мае на ўвазе 8 гадоў калоніі. А ўжо дзейнічае новая рэдакцыя, згодна з якой могуць асудзіць на 10 гадоў.

Нагадаем, 24 жнiўня 2017 года на той момант 19-гадовага Грыба, што паехаў аж у Гомель (Беларусь) на сустрэчу са знаёмай, выкралі супрацоўнікі ФСБ Расеі. Два тыдні пра дакладнае месцазнаходжанне ўкраінца не было вядома. 7 верасня Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленне ад ФСБ пра ўтрыманне Грыба ў СІЗА Краснадара.

Сёння ў Растове-на-Доне пачаўся суд над палітвязнем. Ён сваю віну не прызнаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках