20 траўня 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы раіць суддзям і пракурорам не ездзіць у краіны-сатэліты РФ

2
МЗС Літвы раіць суддзям і пракурорам не ездзіць у краіны-сатэліты РФ
ФОТА: ISTOCK/GLOBAL IMAGES UKRAINE

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус выступіў з заявай.

Літоўскія ўлады не раяць суддзям і пракурорам выязджаць у Расею і яе краіны-сатэліты пасля таго, як 23 ліпеня Следчы камітэт (СК) Расеі распачаў крымінальную справу супраць работнікаў Генеральнай пракуратуры і суда Літвы аб прыцягненні да адказнасці свядома невінаватага чалавека (ч.2 арт.299 КК РФ).

Гаворка ідзе пра расследаванне крымінальнай справы аб падзеях студзеня 1991 года ў Вільні. Літоўскія праваахоўнікі падазраюць больш за 60 былых вайскоўцаў Узброеных сіл СССР ва ўчыненні злачынстваў падчас спробы ўладаў СССР здушыць масавыя выступы прыхільнікаў незалежнасці Літвы. Тады ў выніку ўжывання гвалту з боку Савецкага войска загінулі 14 цывільных асоб, блізу тысячы былі параненыя. З пункту гледжання СК Расеі, савецкія жаўнеры выконвалі свае службовыя абавязкі і дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам СССР.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што гэтыя суддзі і пракуроры не павінны ездзіць у Расею і «сатэлітныя з ёй краіны».

«У Расею ездзіць небяспечна, бо яны могуць быць затрыманыя. Гэта датычыцца і сатэлітных з Расеяй краін. Гэта відавочная рэкамендацыя», - цытуюць Delfi Л.Линкявичюса. Канкрэтныя краіны, акрамя Расеі, у якіх літоўскім службовым асобам можа пагражаць небяспека, міністр пры гэтым адмовіўся назваць.

Генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс назваў дзеянні СК Расеі спробай зладзіць ціск на літоўскае правасуддзе.

«Гэтыя навіны я магу ўспрымаць толькі як спробу запалохваннем крымінальным пераследам паўплываць на працу нашых пракурораў і суддзяў нашай дзяржавы. Гэта супярэчыць прынцыпам правасуддзя, якімі кіруюцца дэмакратычныя прававыя дзяржавы», - сказаў Пашыліс.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюс Жалімас называе гэта пародыяй на юстыцыю.

Генпракуратура Літвы прапаноўвае прызнаць былога міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці падчас падзей 13 студзеня і прапануе пакараць яго пажыццёвым зняволеннем. Пажыццёвае зняволенне таксама прапануецца ў якасці пакарання і яшчэ для пяці абвінавачаных у злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах. Яшчэ 61 чалавека пракуроры просяць пакараць пазбаўленнем волі на розныя тэрміны.

Адзначым, што сярод фігурантаў справы аб падзеях у Вільні ў студзені 1991 года і чацвёра беларускіх вайскоўцаў. Сярод іх - генерал Уладзімір Усхопчык, адзін з асноўных абвінавачаных. Ён быў камандзірам 107-й мотастралковай дывізіі, якая 13 студзеня 1991 пачала штурм тэлевежы ў Вільні. Афіцыйны Менск адмаўляецца выдаваць яго праваахоўным органам Літвы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках