23 верасня 2026, Серада, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Улады помсцяць мне за антыкарупцыйныя расследаванні

3
Сяргей Пятрухін: Улады помсцяць мне за антыкарупцыйныя расследаванні
CЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: «Радыё Свабода»

Блогер мае намер прадаўжаць сваю дзейнасць і далей.

Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін вядомы тым, што выкладвае ў сваім блогу «Народны рэпарцёр» відэасюжэты, у якіх раскрываецца карупцыя і беззаконне.

Сёння стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу за «абразу». Сайт Charter97.org звязаўся з Сяргеем Пятрухіным:

– Ведаеце, мне цяпер на самай справе вельмі складана нешта сказаць. Магчыма, крымінальная справа звязаная з тым, што 12 траўня ў мяне дома быў праведзены ператрус, падчас якога канфіскавалі кампутар, планшэт, фотаапарат і тэлефон. Гэтыя рэчы мне не вярнулі дагэтуль. Можа быць, нешта ў тэхніцы "знайшлі".

Спачатку была скарга, што я на кагосьці «паклёпнічаў», а цяпер фігуруе «абраза». Увогуле, на гэты момант я паняцця не маю, у чым справа.

Позву са Следчага камітэта я атрымаў толькі ўчора. Там было ўказана, што раніцай 23 ліпеня я павінен быў з'явіцца ў Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Але, натуральна, схадзіць я яшчэ нікуды не паспеў.

Магчыма, распачынаннем крымінальнай справы ўлады помсцяць мне за антыкарупцыйныя расследавання. Увогуле, буду працаваць, кансультавацца з адвакатам.

Нагадаем, што нядаўна Сяргей Пятрухін паведамляў пра масавыя звальненні і дысцыплінарныя спагнанні ў Пінскім РАУС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках