5 верасня 2026, Субота, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклы міністр сельскай гаспадаркі Парагвая загінуў у авіякатастрофе

Зніклы міністр сельскай гаспадаркі Парагвая загінуў у авіякатастрофе

Усяго на борце паветранага судна знаходзіліся чатыры чалавекі.

У выніку катастрофы ў Парагваі лёгкаматорнага самалёта загінуў міністр сельскай гаспадаркі краіны Луіс Гнейтынг, іншыя пасажыры таксама не выжылі.

Пра гэта паведамляе Ultima Hora са спасылкай на адміністратара аэрапорта Асунсьёна Рубэна Агілара, піша РБК.

Як адзначаецца, часткі самалёта былі выяўленыя недалёка ад аэрапорта вылету. Цяпер ратавальнікі працуюць на месцы авіякатастрофы.

Усяго на борце паветранага судна знаходзіліся чатыры чалавекі: Гнейтыинг, яго намеснік Вісэнтэ Рамірэс, чыноўнік Луіс Чароці і пілот Херарда Лопэс.

Лёгкаматорны самалёт Beechcraft Baron BE58 знік з радараў 25 ліпеня а 01:20 паводле Менску. Ён накіроўваўся з Аёласа ў аэрапорт сталіцы краіны Асунсьён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках