15 верасня 2026, aўторак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Shell запусціла праграму зваротнага выкупу акцый на $25 мільярдаў

Shell запусціла праграму зваротнага выкупу акцый на $25 мільярдаў
ФОТА: AFP

Брытанска-нідэрландская энэргетычная кампанія абвясціла аб запуску праграмы зваротнага выкупу акцый.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант».

Праграма разлічаная на тры гады, цягам гэтага часу кампанія збіраецца выкупіць акцый на $25 млрд.

Shell паабяцала, што кожныя тры месяцы з гэтага моманту і да 2020 года яна будзе выкупляць акцый на $2 млрд, але падкрэсліла, што праграма будзе залежаць ад коштаў нафты і скарачэння пазыкі кампаніі.

Запуску гэтай праграмы даўно чакалі на фоне зніжэння завінавачанасці кампаніі, і цяпер яна распачатая, нягледзячы на тое што прыбытак Shell у другім квартале апынуўся ніжэй за чаканні аналітыкаў: чысты прыбытак, належыць акцыянерам, вырас на 30%, да $4,7 млрд, а аналітыкі чакалі $6 млрд.

Пачаць зваротны выкуп Shell паабяцала яшчэ пры ўкладанні ўгоды з BG Group два гады таму. Запуск праграмы, на думку экспэртаў, - яшчэ адное сведчанне аднаўлення нафтагазавай галіны.

"Нашы прагнозы вольнай грашовай плыні і прагрэс ва ўмацаванні балансу даюць нам упэўненасць, каб пачаць праграму зваротнага выкупу", - заявіў генеральны дырэктар Shell Бэн ван Бэрдэн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках