26 красавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч - на волі

41
Мікалай Статкевіч - на волі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Улады сарвалі ўдзел лідара беларускіх сацыял-дэмакратаў у слуханнях па Беларусі ў Сейме Польшчы.

Аднаго з лідараў БНК Мікалая Статкевіча не пакінулі ў ізалятары на Акрэсціна даседжваць адміністрацыйны арышт, які ён павінен быў адбыць яшчэ ў сакавіку, паведамляе «Белсат».

Нагадаем, Статкевіча затрымалі ўчора ў яго дома, калі ён збіраўся ехаць на «Акцыю вызвалення і салідарнасці». Сёння яго прывезлі ў суд Першамайскага раёна, аднак Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым пасяджэнні і запатрабаваў вярнуць яго ў турму. Палітык заявіў, што гэта абсурд судзіць за намер ускласці кветкі да помніка ахвярам нацызму (ускладанне кветак было часткай плана «Акцыі вызвалення і салідарнасці»).

«Я ў вашым ганебным спектаклі не ўдзельнічаю. Першае што зраблю, калі выйду на свабоду - пайду туды з кветкамі. А цяпер - вядзіце мяне назад у турму», - заявіў ён.

У выніку суддзя Юрый Гарбатоўскі завочна аштрафаваў Статкевіча на 40 базавых велічынь (980 рублёў) за акцыю 3 ліпеня. Меркавалася, што палітыка павязуць на Акрэсціна даседжваць адміністрацыйны арышт за акцыю ў Дзень Волі, аднак увечары ён ужо быў на волі.

Яшчэ аднаго затрыманага 3 ліпеня палітыка - Вячаслава Сіўчыка - сёння аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1225 рублёў) за ўдзел у абароне Курапатаў.

Адзначым, сёння ў Сейме Польшчы прайшлі слуханні па Беларусі. На слуханнях павінен быў прысутнічаць і адзін з лідараў БНК Мікалай Статкевіч, аднак ўлады сарвалі візіт палітыка ў Варшаву.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках